Мы — нашы горы
| Славутасць | |
| Мы — нашы горы | |
|---|---|
| арм.: Մենք ենք, մեր սարերը азерб.: Biz və bizim dağlar | |
| | |
| 39°50′13″ пн. ш. 46°46′11″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Скульптар | Саргіс Багдасаран[d] |
| Дата заснавання | 1967 |
| Вышыня | 9 м |
| Матэрыял | Туф |
Мы — нашы горы (арм.: Մենք ենք մեր սարերը) — манумент на вяршыні ўзгорка пры ўездзе ў горад Сцепанакерт. У народзе завецца таксама «Дзед і баба» (арм. Տատիկ — պապիկ, тацік-папік).
Аўтар манумента — народны мастак Армянскай ССР скульптар Саргіс Багдасаран. Помнік пабудаваны ў 1967 годзе, уяўляе двух пажылых людзей — мужа і жонку — у народнай вопратцы, зроблены з актэмберанскага (армавірскага) чырванаватага туфу. Статуя не мае пастамента, па задуме аўтара, гэта стварае адчуванне, што фігуры ўраслі ў горы, парадніліся з імі.
Паводле звестак газеты «Правда», манумент «з’яўляецца першым помнікам свету, які быў пабудаваны ў гонар доўгажыхароў». Як адзначае Шаген Мкртчан, спасылаючыся на публікацыі 1983 года, Нагорны Карабах называўся «эпіцэнтрам доўгажыхароў планеты», тут пражывала самая вялікая ў СССР колькасць людзей старэйшых за 100 гадоў.
Манумент намаляваны на гербе непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мы — нашы горы
