Туф
Туф (ад італ.: tufo) — лёгкая сцэментаваная порыстая горная парода. Мае высокія дэкаратыўныя ўласцівасці, уяўляе сабой каштоўны аздобны будаўнічы матэрыял. Па спосабе геалагічнага ўтварэння адрозніваюць асноўныя тыпы туфаў: вулканічныя, вапнавыя і крамяністыя. Вапнавыя і крамяністыя туфы ўтвараюць, у адрозненне ад вулканічных туфаў, групу горных парод, аб'яднаных генезісам - адкладаннем карбанату кальцыю або крамяністых рэчываў з раствора ў месцах выхаду на зямную паверхню мінеральных крыніц.
Умовы ўтварэння
[правіць | правіць зыходнік]У выніку выветрывання горных парод вада растварае хімічныя злучэнні, утвараючы раствор, з якога затым адбываецца другаснае выпадзенне асадку і ўтварэнне новых горных парод. Калі адклады адбываюцца ў выніку неарганічных хімічных працэсаў, утвараюцца «накіпы» і туфы. У месцах выхаду на зямную паверхню водных крыніц падае ціск і з раствора выдаляецца вуглякіслы газ — па гэтай прычыне раствораныя ў вадзе злучэнні распадаюцца і выпадае асадак у выглядзе вапнавых або крэмністых туфаў. З туфаў у пячорах могуць утварацца сталактыты і сталагміты. Вапнавыя шарыкі могуць назапашвацца і ўтвараць так званыя гарохавыя камяні, якія адносяцца да аалітаў.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Вулканічны туф
- Траверцін (вапнавы туф).
- Крамяністы туф
- Гіпертуф
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Туф