Мэйвілскі дзяржаўны ўніверсітэт
| Мэйвілскі дзяржаўны ўніверсітэт | |
|---|---|
| англ.: Mayville State University | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: Mayville State University |
| Заснаваны | 1889 |
| Студэнты | 1 168[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Мэйвіл, Паўночная Дакота, ЗША |
| Сайт | mayvillestate.edu |
Мэйвілскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Mayville State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Мэйвіл у штаце Паўночная Дакота, ЗША.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны як нармальная школа ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Паўночнай Дакоты ў 1889 годзе, вучэльня атрымала 12 000 га і была утворана ў адпаведнасці з рашэннем заканадаўчага сходу штата першага склікання. Заняткі пачаліся ў тым жа 1889 годзе. У 1926 годзе Дзяржаўны савет па вышэйшай адукацыі дазволіў вучэльне надаваць ступені бакалаўра ў галіне адукацыі. Такім чынам нармальная школа стала дзяржаўным педагагічным каледжам, прапануючы чатырохгадовыя праграмы навучання. У 1961 годзе каледжам была адкрыта першая непедагагічная ступень бакалаўра. 1973 і 1982 гадах каледж заснаваў праграмы па бізнес-адміністраванню і камп'ютарным навукам. Цяперашняя назва вучэльні была зацверджана заканадаўчым сходам штата ў 1987 годзе.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы