Мэрылендскі ўніверсітэт Усходняга берага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мэрылендскі ўніверсітэт Усходняга берага
англ.: University of Maryland Eastern Shore
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Maryland Eastern Shore
Заснаваны 1886
Студэнты 2 384[1]
Размяшчэнне Прынсэс-Эн, Мэрыленд, ЗША
Сайт umes.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мэрылендскі ўніверсітэт Усходняга берага (англ.: University of Maryland Eastern Shore) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Прынсэс-Эн ў Мэрылендзе, ЗША.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе большасць студэнтаў традыцыйна складаюць афраамерыканцы. Сёння ва ўніверсітэце навучаецца 77% афраамерыканцаў, 8% "белых" і 5% прадстаўнікоў дзвюх або больш рас.

Універсітэт быў адкрыты 13 верасня 1886 года пад эгідай канферэнцыі метадысцкай епіскапальнай царквы. Праз 50 гадоў пасля адкрыцця школа афіцыйна перайшла з-пад кантролю царквы ў дзяржаўную ўласнасць.

Сёння ўніверсітэт прапануе навучанне па 37 напрамках бакалаўрыяту, а таксама па 15 праграмах атрымання ступені магістра і васьмі праграмах атрымання ступені доктара.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Школа сельскагаспадарчых і прыродазнаўчых навук
  • Школа адукацыі, сацыяльных навук і мастацтваў
  • Школа бізнесу і тэхналогій
  • Школа фармацыі і медыцынскіх прафесій
  • Школа аспірантуры

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://www.usmd.edu/IRIS/?view=UMES Праверана 13 верасня 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]