Мэрылендскі ўніверсітэт акругі Балтымар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мэрылендскі ўніверсітэт акругі Балтымар
англ.: University of Maryland, Baltimore County
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Maryland, Baltimore County
Заснаваны 1966
Студэнты 13 991[1][2]
Размяшчэнне Кейтансвіл, Мэрыленд, ЗША
Сайт umbc.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мэрылендскі ўніверсітэт акругі Балтымар (англ.: University of Maryland, Baltimore County) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў мясцовасці Кейтансвіл у Мэрылендзе, ЗША.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Планы адносна стварэння Мэрылендскага ўніверсітэта акругі Балтымар упершыню абмяркоўваліся ў 1950-х гадах з-за бэбі-буму пасля Другой сусветнай вайны, пашырэння вышэйшай адукацыі і значнага росту насельніцтва і прамысловасці ў рэгіёне Балтымар-Вашынгтон. У гэты час Мэрылендскі ўніверсітэт у Каледж-Парку быў галоўным цэнтрам вышэйшай адукацыі ў рэгіёне, таму пачаліся перамовы аб даданні філіяла ў раёне Балтымора. У 1955 годзе губернатар штата выдаў дакумент «Патрэбы ў вышэйшай адукацыі ў Мэрылендзе», у якім абгрунтоўваў неабходнасць пашырэння ўніверсітэта. Праз тры гады ў дакладзе Кансультатыўнага камітэта па вышэйшай адукацыі ў штаце Мэрыленд было прапанавана заснаваць Балтыморскі філіял Мэрылендскага ўніверсітэта ў якасці двухгадовай праграмы, падпарадкаванай галоўнаму кампусу ў Каледж-Парку. У 1960 годзе камісія, прызначаная губернатарам, выпусціла дакумент «План пашырэння Мэрылэндскага ўніверсітэта», які падштурхнуў ідэю стварэння трох дадатковых універсітэцкіх цэнтраў па ўсім Мэрылэндзе. У 1963 годзе заканадаўчы сход штата ўхваліў стварэнне некалькіх новых універсітэтаў па ўсім штаце. Да канца таго ж года 435 акраў было набыта ў псіхіятрычнай лякарні ў Кейтансвіле. Першыя заняткі пачаліся 19 верасня 1966 года з 750 студэнтамі, 3 будынкамі 45 выкладчыкамі і 35 дапаможнымі працаўнікамі. Да 1980 года колькасць студэнтаў дасягнула 5800 студэнтаў, у 1990 годзе колькасць студэнтаў дасягнула больш за 10 тысяч.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж прыродазнаўчых і матэматычных навук
  • Каледж інжынерыі і інфармацыйных тэхналогій
  • Каледж мастацтваў, гуманітарных і сацыяльных навук
  • Школа вывучэння старэння
  • Школа аспірантуры
  • Школа дзяржаўнай палітыкі
  • Школа сацыяльнай працы

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. UMBC Student Body Facts & Figures : Overall Student Body // About UMBC Праверана 28 снежня 2022.
  2. https://web.archive.org/web/20221228104201/https://www.usmd.edu/IRIS/?view=UMBC Праверана 28 снежня 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]