Бэбі-бум

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Бэ́бі-бум (англ.: baby boom) — кампенсацыйнае павелічэнне нараджальнасці ў канцы 1940-х — пачатку 1950-х гадоў. Гэты тэрмін атрымаў распаўсюджванне галоўным чынам у ЗША. Бэбі-бум узнік у параўнальна спрыяльных эканамічных умовах пасля заканчэння Другой сусветнай вайны 1939—1945 гг.

У гады, якія ішлі пасля заканчэння вялікіх войнаў, назіраецца рэзкі рост агульных каэфіцыентаў шлюбнасці і нараджальнасці. Бяруцца шлюбы, якія размеркаваліся б у часе на працягу ўсіх гадоў вайны, калі б яна ім не перашкаджала. Каэфіцыент нараджальнасці таксама рэзка павялічваецца за кошт нараджэння дзяцей у сем'ях, якія існавалі раней, у якіх нараджэнні былі адкладзены з-за неспрыяльных умоў ваеннага часу.

У ЗША каэфіцыент нараджальнасці ў 1945 годзе склаў 20,4 (у 1940 — 19,4 ‰), у 1950 — 24,1 ‰, у 1955 — 24,8 ‰. Колькасць нараджэнняў за гэтыя гады павялічылася з 2259 тыс. да 4104 тыс. у год. Сем'і з чатырма-пяццю дзецьмі зноў сталі нормай, як гэта было яшчэ ў канцы XIX стагоддзя. Цікава, што ў ЗША ўздым нараджальнасці пачаўся яшчэ ў канцы 1930-х (пасля заканчэння Вялікай дэпрэсіі), і нават падчас вайны каэфіцыент сумарнай нараджальнасці заставаўся вышэйшым за аналагічны ў 1930 годзе.

Бэбі-бум насіў часовы характар, з канца 1950-х гадоў нараджальнасць у ЗША, а затым і ў іншых развітых краінах пачала зніжацца. У 1976 годзе ў ЗША каэфіцыент нараджальнасці дасягнуў мінімуму — каля 1,75 дзіцяці на жанчыну, ніжэй за узровень узнаўлення і ўдвая меншы за каэфіцыент у сярэдзіне 1950-х.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]