Мэры Мораа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёгкая атлетыка
Мэры Мораа
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя 400 metres[d] і бег на 800 метраў[d]
Нарадзілася 15 чэрвеня 2000(2000-06-15)[1] (23 гады)
Грамадзянства
IAAF 14798209
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мэры Мораа (англ.: Mary Moraa; нар. 15 чэрвеня 2000 года, Кенія) — кенійская лёгкаатлетка, якая спецыялізуецца ў бегу на 800 і 400 метраў. Чэмпіёнка свету 2023 года ў бегу на 800 метраў, прызёр чэмпіянату свету 2022 года. Чэмпіёнка Гульняў Садружнасці 2022 года. Удзельніца летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа.

Спартыўная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2019 годзе на Афрыканскіх гульнях Мэры ў бегу на 400 метраў стала чацвёртай з вынікам 51,97 секунды. У складзе кенійскай эстафетнай каманды 4 па 400 метраў яна таксама заняла чацвёртае месца. На чэмпіянаце свету ў Катары, у бегу на 400 метраў стала 18-й - 52,11, а ў эстафеце 4 па 400 метраў - адзінаццатай.

У 2021 годзе прыняла ўдзел у летніх Алімпійскіх гульнях у Токіа. На дыстанцыі 800 метраў з вынікам 2:00,47 заняла выніковае пятнаццатае месца.

У 2022 годзе яна змагла ўварвацца ў эліту лёгкай атлетыкі. У ліпені на чэмпіянаце свету ў Юджыне яна заваявала бронзавы медаль у бегу на 800 м з вынікам 1:56.71. У Бірмінгеме на Гульнях Садружнасці заваявала залаты медаль на дыстанцыі 800 метраў — 1:57,07.

27 жніўня 2023 года выйграла залаты медаль на дыстанцыі 800 метраў на чэмпіянаце свету ў Будапешце з вынікам 1:56.03.

Зноскі

  1. Mary Moraa // World Athletics database