Мядзведзевыя
Jump to navigation
Jump to search
Мядзведзевыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() Ursus arctos syriacus | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Ursidae G. Fischer, 1817 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Мядзведзі, таксама Мядзведзевыя[1] (Ursidae) — сямейства млекакормячых атрада драпежных. Адрозніваюцца ад іншых прадстаўнікоў сабакападобных больш каржакаватым целаскладам. Мядзведзі ўсяедныя, добра караскаюцца і плаваюць, хутка бегаюць, могуць стаяць і праходзіць кароткія адлегласці на задніх лапах. Маюць кароткі хвост, доўгую і густую поўсць, а таксама выдатныя нюх і слых. Палююць вечарам або на досвітку. Звычайна баяцца чалавека, але могуць быць небяспечнымі ў тых месцах, дзе яны прывыклі да людзей, асабліва белы мядзведзь і мядзведзь грызлі. Неўспрымальныя да пчалінага джалення. У прыродзе натуральных ворагаў амаль не маюць.
Зноскі
- ↑ Варынты напісання Мядзведзі або Мядзведзевыя ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.11., Мн., 2000, С.65.