Мячэць Бадшахі
Мячэць | |
Мячэць Бадшахі | |
---|---|
Badshahi Mosque | |
![]() Фасад мячэці Бадшахі | |
31°36′20″ пн. ш. 73°57′35″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Лахор |
Канфесія | Іслам |
Тып будынка | Мячэць |
Архітэктурны стыль | Ісламская архітэктура |
Заснавальнік | Aurangzeb[d] |
Дата заснавання | 1674 |
Матэрыял | пясчанік |
Стан | Дзеючы храм |
![]() |
Мячэць Бадшахі (урду: بادشاہی مسجد, імператарская мячэць) — другая па велічыні мячэць Пакістана, размешчаная ў горадзе Лахор. Адна з найбуйнейшых мячэцяў свету. Знаходзіцца на даступнай па лесвіцы платформе, якая ўзвышаецца над старым горадам насупраць Садоў Шалімара і Лахорской крэпасці. Была пабудавана ў 1673—1674 гадах па загаду вялікага магола Аурангзеба і лічыцца адным з найбольш значных помнікаў інда-ісламскай сакральнай архітэктуры эпохі Вялікіх Маголаў.
Мячэць Бадшахі падобная на пабудаваную двума дзесяцігоддзямі раней мячэць Джама-Масджыд у Дэлі. Будынак, вуглы якога пазначаны чатырма нізкімі васьміграннымі мінарэтамі, увянчанымі павільёнамі, пакрыта трыма белымі мармуровымі купаламі. Сіметрычны фасад з чырвонага пясчаніку з устаўкамі з белага мармуру складаецца з высокага цэнтральнага айвана, да якога з бакоў прылягаюць па пяць меншых айванаў. У квадратным унутраным двары ёсць месца для пяці тысяч вернікаў. З кожнага боку ён абнесены сцяной па 150 м у даўжыню, па вуглах размешчаны высокія мінарэты. Рэзервуар з вадой у цэнтры двара прызначаны для рытуальных абмыванняў перад малітвай. Галоўны будынак размешчана на заходнім боку двара, галоўная брама знаходзіцца на ўсходняй. Інтэр'ер мячэці ўпрыгожваюць выкананыя з стука картушы і расліны.
Ля ўваходу знаходзіцца невялікі музей, у якім выстаўлены рэліквіі ісламскіх святых, да прыкладу цюрбан прарока Мухамада.
У наш час мячэць Бадшахі з'яўляецца кандыдатам у спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мячэць Бадшахі
- Мячэць Бадшахі на сайце ЮНЕСКА