Міжзорнае асяроддзе

Міжзорнае асяроддзе — рэчыва і палі, якія запаўняюць міжзорную прастору ўнутры галактык. Міжзорнае асяроддзе складаецца з міжзорнага газу, пылу (1 % ад масы газу), міжзорных магнітных палёў, касмічных промняў, а таксама нябачнай чорнай матэрыі. Хімічны склад міжзорнага асяроддзя — прадукт першаснага нуклеасінтэзу і ядзернага сінтэзу ў зорках. На працягу існавання зорак ад іх ідзе зорны вецер, які вяртае ў асяроддзе элементы з атмасферы зоркі. А ў канцы жыцця зоркі з яе скідваецца абалонка, якая ўзбагачае міжзорнае асяроддзе прадуктамі ядзернага сінтэзу.
Прасторавае размеркаванне міжзорнага асяроддзя нетрывіяльнае. Акрамя агульнагалактычных структур, такіх як перамычка (бар) і спіральныя рукавы галактык, ёсць і асобныя халодныя і цёплыя воблакі, аточаныя болей гарачым газам. Агульная асаблівасць міжзорнага асяроддзя — яго надзвычай нізкая шчыльнасць — 0,1…1000 атамаў у кубічным сантыметры.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]У артыкуле або раздзеле ёсць спіс крыніц або спасылак, але крыніцы асобных сцвярждэнняў няясныя праз неўжыванне зносак. |