Міжзорны газ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Міжзорны газ — гэта разрэджанае газавае асяроддзе, якое запаўняе ўсю прастору паміж зоркамі. Міжзорны газ празрысты. Поўная маса міжзорнага газу ў Галактыцы перавышае 10 мільярдаў мас Сонца або некалькі адсоткаў сумарнай масы ўсіх зорак нашай Галактыкі. Сярэдняя канцэнтрацыя атамаў міжзорнага газу складае менш за 1 атам ў см³. Асноўная яго маса складзеная паблізу плоскасці Галактыкі ў слаі таўшчынёй некалькі сотняў парсек. Шчыльнасць газу ў сярэднім складае каля 10-21 кг/м³. Хімічны склад прыкладна такі ж, як і ў большасці зорак: ён складаецца з вадароду і гелію (90% і 10% па ліку атамаў, адпаведна) з невялікай прымессю больш цяжкіх элементаў. У залежнасці ад тэмпературы і шчыльнасці міжзорны газ знаходзіцца ў малекулярным, атамарным альбо іанізаваным стане. Назіраюцца халодныя малекулярныя аблокі, разрэджаны міжвоблачны газ, аблокі іанізвванага вадароду з тэмпературай каля 10 тыс. К. (туманнасць Арыёна), і шырокія вобласці разрэджанага і вельмі гарачага газу з тэмпературай каля мільёна К. Ультрафіялетавыя прамяні, у адрозненні ад промняў бачнага святла, паглынаюцца газам і аддаюць яму сваю энергію. Дзякуючы гэтаму гарачыя зоркі сваім ультрафіялетавым выпраменьваннем награваюць навакольны газ да тэмпературы прыкладна 10 000 К. Нагрэтае газ пачынае сам выпраменьваць святло, і мы назіраем яго як светлую газавую туманнасць. Больш халодны, «нябачны» газ назіраюць радыёастранамічнымі метадамі. Атамы вадароду ў разрэджанам асяроддзі выпраменьваюць радыёхвалі на даўжыні хвалі каля 21 см. Таму ад абласцей міжзорнага газу бесперапынна распаўсюджваюцца патокі радыёхваль. Прымаючы і аналізуючы гэта выпраменьванне, навукоўцы даведваюцца аб шчыльнасці, тэмпературы і руху міжзорнага газу ў касмічнай прасторы.