Магнітнае поле

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Класічная электрадынаміка
VFPt Solenoid correct2.svg
Электрычнасць · Магнетызм
Гл. таксама «Фізічны партал»

Магні́тнае поле — складовая электрамагнітнага поля, якая з'яўляецца пры наяўнасці зменлівага ў часе электрычнага поля. Акрамя таго, магнітнае поле можа стварацца токам зараджаных часціц (электрамагніты), альбо магнітнымі момантамі электронаў у атамах (сталыя магніты). З пункту гледжання квантавай тэорыі поля электрамагнітнае ўзаемадзеянне пераносіцца безмасавым базон-фатонам (часціцай, якую можна ўявіць як квантавае ўзбуджэнне электрамагнітнага поля).

Асноўнай характарыстыкай магнітнага поля з'яўляецца яго сіла, якая вызначаецца вектарам магнітнай індукцыі \vec{\mathbf{B}} (вектар індукцыі магнітнага поля). У СІ магнітная індукцыя вымяраецца ў тэслах (Тл), у сістэме СГС у гаўсах.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]