Міжнародныя эканамічныя адносіны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Міжнародныя эканамічныя адносіны (МЭА) — эканамічныя адносіны між дзяржавамі, рэгіянальнымі групоўкамі, транснацыянальнымі карпарацыямі і іншымі суб'ектамі сусветнай гаспадарцы. Уключае валютна-фінансавыя, гандлёвыя, вытворчыя і іншыя адносіны. Вядучай формай міжнародных эканамічных адносін з'яўляецца валютна-фінансавыя адносіны.[1]

У сучасным свеце асабліва актуальным з'яўляецца глабалізацыя і рэгіяналізацыя міжнародных эканамічных адносін. Дамінуючая роля ва ўсталяванні сусветнага эканамічнага парадку прыналежыць транснацыянальнаму капіталу і міжнародным інстытутам, сярод якіх важная роля прыналежыць Сусветнаму банку і Міжнароднаму валютнаму фонду (МВФ). У рэзультаце міжнароднага падзелу працы сфарміраваліся сусветныя полюсы эканамічнага і тэхналагічнага развіцця (Паўночнаамерыканскі, Заходнееўрапейскі, Азіяцка-Тыхаакіянскі). Сярод актуальных праблем міжнародных эканамічных адносін выдзяляюцца праблемы стварэння свабодных эканамічных зон, міжнародных транспартных калідораў і інтэрнэт-эканомікі.[2]

Зноскі