Міжпазванковы дыск
Выгляд
(Пасля перасылкі з Міжпазваночныя дыскі)
Міжпазванковы дыск (лац.: discus intervertebralis) — эластычнае валакністапазванковае злучэнне паміж пазванкамі.
Міжпазванковыя дыскі адносяцца да храстковых суставаў (так званы сімфіз), падобна да мижлабковога дыску лабковага сімфіза. Міжпазванковы сімфіз адрозніваецца ад фібрознага храстковага дыска гэтага сустава.
У пазваночніку чалавека налічваюць 23 міжпазванковыя дыскі. Іх колькасць у іншых млекакормячых залежыць ад колькасці пазванкоў. Паміж чэрапам і першым шыйным пазванком і паміж першым і другім шыйнымі пазванкамі міжпазванковыя дыскі адсутнічаюць. Міжпазванковыя дыскі складаюць прыкладна 25 % агульнай даўжыні хрыбетніка.