Свята-Мікалаеўская царква (Гомель)
Праваслаўны храм | |
Свята-Мікалаеўская царква на Валатаве | |
---|---|
52°27′03″ пн. ш. 31°02′07″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гомель |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гомельская і Жлобінская епархія |
Тып будынка | царква |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Архітэктар | Джон Кларк |
Дата пабудовы | 1805 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000012 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Мікалаеўская царква на Валатаве — мураваны праваслаўны храм у горадзе Гомель. Знаходзіцца на вул. Бранская, 1[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Будаўніцтва царквы датуецца 1805 годам, яна знаходзілася на поўдні былой вёскі Валатава[2] (зараз Цэнтральны раён Гомеля[3]). Храм быў збудаваны на датацыі і па дырэктыве графа Румянцава на месцы старой струхлелай драўлянай царквы.
У другой палове XIX стагоддзя Гомель перайшоў князю Івану Паскевічу і ўсе сяляне, якія жылі ў Валатаве, былі пераселены ў суседнюю вёску Іванаўка. У выніку чаго храм быў закрыты і пуставаў практычна паўстагоддзя.
У 1899 годзе, пасля рамонту, царква была зноў адкрыта. У часы СССР царква была закрыта.
У 1999 годзе было распачата аднаўленне храма.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Для будаўніцтва новага храма з Англіі быў запрошаны архітэктар Джон Кларк. Галоўны алтар быў распісаны мясцовым іканапісцам Сазонавым. Праз некалькі гадоў пасля будаўніцтва храма драўляная падлога была заменена на цагляны.
У канцы XIX стагоддзя архітэктарам Камбуравым была пачата рэстаўрацыя храма[4].
Зноскі
- ↑ Храм Святителя Николая Чудотворца, г. Гомель
- ↑ Карта окрестностей местечка Гомеля снятая глазомерно в 1838 году. — Лист 8.
- ↑ Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 15.
- ↑ Церковь Святого Николая в Гомеле
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Свята-Мікалаеўская царква (Гомель) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Гомель) на сайце «Архіварта»