Мікалай Аляксандравіч Кедышка
| Мікалай Аляксандравіч Кедышка | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 3 жніўня 1923 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 7 лістапада 1943 (20 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Прыналежнасць |
|
| Род войскаў | партызаны |
| Гады службы | 1941—1943 |
| Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
| Узнагароды і званні | |
Мікалай Аляксандравіч Кедышка (3 жніўня 1923, Менск — 7 лістапада 1943, Мінск, Генеральная акруга Беларусь) — савецкі падпольшчык Другой сусветнай вайны, Герой Савецкага Саюза (1965).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мікалай Кедышка нарадзіўся 3 жніўня 1923 года ў Менску. Скончыў дзесяць класаў школы. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны апынуўся на акупаванай тэрыторыі. Працаваў маляром у канторы паблізу ад чыгуначнага вузла[1].
Восенню 1941 года Кедышка разам з таварышамі арганізаваў і ўзначаліў падпольную групу «Андруша». Група распаўсюджвала зводкі Саўінфармбюро і антынямецкія лістоўкі, ладзілі ўцёкі ваеннапалонных. Праз нейкі час падпольшчыкі абзавяліся і зброяй. 13 лютага 1943 года Кедышка ўвайшоў у склад падпольнага Мінскага гаркама ВКП(б). Яго група здзейсніла вялікую колькасць дыверсій на мінскіх прадпрыемствах, нападаў на нямецкіх салдат і афіцэраў, калабарацыяністаў. 7 лістапада 1943 года Кедышка трапіў у засаду, якую арганізавала гестапа на праваленай явачнай кватэры на Магілёўскай шашы. Калі ён адстрэльваўся, то быў цяжка паранены і апошнім патронам застрэліўся[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1965 года «напярэдадні 20-годдзя Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй за арганізацыю падпольнай дзейнасці супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» Мікалай Кедышка пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна[1].

У гонар Кедышкі усталяваны бюст і названая вуліца ў Мінску[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Мікалай Аляксандравіч Кедышка на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Всенародная борьба в Белоруссии. В 3 т. — Минск: «Беларусь», 1984.
- Люди легенд. Выпуск 3. — М., 1968.