Рэйхскамісарыят Остланд

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Рэйхскамісарыят Остланд
Reichskommissariat Ostland

Flag of Byelorussian SSR (1927-1937).svg
 
Flag of Lithuanian SSR (1940-1953).svg
 
Flag of Latvian SSR (1940-1953).svg
 
Flag of Estonian SSR (1940-1953).svg
1941 – 1944


Flag of Byelorussian SSR (1927-1937).svg
 
Flag of Lithuanian SSR (1940-1953).svg
 
Flag of Latvian SSR (1940-1953).svg
 
Flag of Estonian SSR (1940-1953).svg
Flag of German Reich (1935–1945).svg Reichsadler der Deutsches Reich (1933–1945).svg
Сцяг Герб
Reichskommissariat Ostland Infobox.png
Сталіца Каўнас (1941)
Рыга (19411944)
Берлін (19441945, у выгнанні)
Найбуйнейшыя гарады Рыга, Мінск, Вільнюс, Каўнас, Талін
Мова Нямецкая (афіцыйная)
беларуская, латышская, літоўская, эстонская
Валюта Акупацыйная рэйхсмарка
Плошча 512.000 км²
Насельніцтва 19,2 млн чал.
Рэйхскамісар
 - 19411944 Генрых Лозэ
 - 19441945 Эрых Кох
Сёння Сцяг Беларусі Беларусь
Сцяг Латвіі Латвія
Сцяг Літвы Літва
Сцяг Эстоніі Эстонія

Рэйхскамісарыят Остланд (ням.: Reichskommissariat Ostland) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне нацысцкай Германіі ва Усходняй Еўропе, якое ўключала ў сябе заходнюю частку Беларусі (без Гродзенскага і Брэсцкага рэгіёнаў), краіны Прыбалтыкі і асобныя тэрыторыі паўночна-ўсходняй Польшчы. Існаваў з 1 верасня 1941 па 1944.

Плошча — 512 тыс. км². Насельніцтва — 19,3 млн чалавек. Адміністрацыйны цэнтр — Каўнас (да жніўня 1941), Рыга (да восені 1944), Берлін (да мая 1945).

Узначальваў «Остланд» да восені 1944 Г. Лозе, пазней Э. Кох. Складаўся з 4 генеральных акруг: Беларусь, Латвія, Літва, Эстонія. Межы акруг не заўсёды супадалі з межамі савецкіх рэспублік: так да акругі Літва былі далучаны паўночна-заходнія раёны Вілейскай вобласці, генеральная акруга Беларусь складала толькі 1/3 тэрыторыі БССР. Апарат кіравання «Остланда» будаваўся на ўзор Рэйхсміністэрства акупіраваных усходніх тэрыторый з некалькіх галоўных аддзелаў, у т.л. палітыкі, культуры. Галоўны друкаваны орган — «Deutsche Zeitung im Ostland» («Нямецкая газета ў Остландзе»), выдавалася штодзень у Рызе.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]