Мікалоюс Даўкша

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Мікалай Даўкша)
Jump to navigation Jump to search
Мікалоюс Даўкша
DauksaMikalojus.JPG
Помнік Мікалоюсу Даўкшы ў Варняй
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 1527[1][2]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 16 лютага 1613(1613-02-16)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: мовазнавец, перакладчык, святар, пісьменнік
Мова твораў: лацінская мова, польская мова і літоўская мова[2]
Postilla catholicka, tái est Ižguldimas ewangeliu kiekwienos nedelos ir szwętes per wissús metús. Тытульны аркуш

Мікалоюс Даўкша, Мікалай Даўкша (літ.: Mikalojus Daukša, варыянты: Daugsz, Daugsza, Dauksza, Daux, Dawksza, Dovkša, Dowksza, Dovkš, Dovkša; 1527/1538, в. Бабенай каля Кейданяй — 2-я пал. лютага 1613, Варняй) — літоўскі гуманіст, дзеяч контррэфармацыі, адзін са стваральнікаў літоўскай пісьменнасці. Займаў розныя царкоўныя пасады ў розных мясцовасцях Жамойці. Пераклаў з польскай мовы на літоўскую «Катэхізіс» езуіта Якава Лядэсмы («Kathechismas arba mokslas kiekwienam priwalvs», 1595) — першая кніга, выдадзеная на тэрыторыі Літвы на літоўскай мове. Пераклаў з польскай зборнік казанняў Я. Вуека («Postilla catholicka», 1599), прадмова (на польскай мове) да гэтай кнігі ўтрымлівае заклік берагчы літоўскую мову і з'яўляецца ўзорам публіцыстыкі таго часу.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #104341874 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 сакавіка 2015.
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дини П. У. Балтийские языки. М, 2002. — 544 с.
  • Языки мира: Балтийские языки. М.: Academia, 2006. 224 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]