Мікалоюс Даўкша

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мікалоюс Даўкша
DauksaMikalojus.JPG
Помнік Мікалоюсу Даўкшы ў Варняй
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

1527[1][2]

Месца нараджэння:

Бабенай[d], Q4218850?, Kėdainiai District Municipality[d], Каўнаскі павет, Літва

Дата смерці:

16 лютага 1613(1613-02-16)

Месца смерці:

Варняй, Цяльшайскі раён[d], Цяльшэйскі павет, Літва

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

мовазнавец[d], пісьменнік і суддзя

Мова твораў:

лацінская мова і літоўская мова

Postilla catholicka, tái est Ižguldimas ewangeliu kiekwienos nedelos ir szwętes per wissús metús. Тытульны аркуш

Мікалоюс Даўкша, Мікалай Даўкша (літ.: Mikalojus Daukša, варыянты: Daugsz, Daugsza, Dauksza, Daux, Dawksza, Dovkša, Dowksza, Dovkš, Dovkša; 1527/1538, в. Бабенай каля Кейданяй — 2-я пал. лютага 1613, Варняй) — літоўскі гуманіст, дзеяч контррэфармацыі, адзін са стваральнікаў літоўскай пісьменнасці. Займаў розныя царкоўныя пасады ў розных мясцовасцях Жамойці. Пераклаў з польскай мовы на літоўскую «Катэхізіс» езуіта Якава Лядэсмы («Kathechismas arba mokslas kiekwienam priwalvs», 1595) — першая кніга, выдадзеная на тэрыторыі Літвы на літоўскай мове. Пераклаў з польскай зборнік казанняў Я. Вуека («Postilla catholicka», 1599), прадмова (на польскай мове) да гэтай кнігі ўтрымлівае заклік берагчы літоўскую мову і з'яўляецца ўзорам публіцыстыкі таго часу.

Зноскі

  1. Record #104341874 // Общий нормативный контроль — 2012—2016.
  2. data.bnf.fr: open data platform — 2011.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дини П. У. Балтийские языки. М, 2002. — 544 с.
  • Языки мира: Балтийские языки. М.: Academia, 2006. 224 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]