Мікалай Захаравіч Крываручка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Захаравіч Крываручка
Дата нараджэння 6 кастрычніка 1904(1904-10-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 кастрычніка 1987(1987-10-13) (83 гады)
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Леніна Ордэн «Знак Пашаны»

Мікалай Захаравіч Крываручка (6 кастрычніка 1904, Новарасійск, Краснадарскі край, Расія — 13 кастрычніка 1987) — інжынер шляхоў зносін, спецыяліст у галіне рухомага саставу чыгунак. Кандыдат тэхнічных навук (1939), прафесар (1961).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Закаўказскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1932), Маскоўскі электрамеханічны інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (аспірантура, 1937).

Працаваў у Народным камісарыяце шляхоў зносін СССР (1937—1945, старшы тэхнічны эксперт, намеснік начальніка Цэнтральнага тэхніка-экспертнага аддзела, начальніка Галоўнага ўпраўлення ваенна-аднаўленчых работ), Маскоўскім электрамеханічным інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (1945—1949, загадчык кафедры «Рамонтныя заводы»), Хабараўскім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (1949—1964, загадчык кафедры «Вагоны і вагонная гаспадарка», дэкан механічнага факультэта, намеснік начальніка інстытута па вучэбнай і навуковай рабоце), Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (1964—1987, прафесар кафедры «Вагоны і вагонная гаспадарка», у 1964—1972 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: праблемы развіцця рухомага саставу чыгунак; падрыхтоўка кадраў чыгуначнага транспарту.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн «Знак Пашаны» (1942), ордэн Леніна і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Основания для выбора рациональных видов деповского ремонта пассажирских вагонов : диссертация … кандидата технических наук / Криворучко Н. З. — [Б. м.], 1939. — 160 л., 16 л. ил.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Криворучко Николай Захарович // Белорусский институт инженеров железнодорожного транспорта : Хроника. События. Люди / П. С. Грунтов, Г. И. Шевчук, В. И. Горбачев. — Гомель, 1993. — С. 205.
  • Учитель, перед именем твоим : [Криворучко Николай Захарович] / Э. А. Лисичкин // Профессора Белорусского государственного университета транспорта. — Гомель, 2003. — С. 97—101, фото: с. 96.