Краснадарскі край
Краснадарскі край | |||||
руск.: Краснодарский край | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
---|---|---|---|---|---|
Гімн: | Гімн Краснадарскага краю[d] | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 13 верасня 1937 | ||||
Кіраўнік | Веньямін Іванавіч Кандрацьеў | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | Маскоўскі час | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-KDA | ||||
Код аўтам. нумароў | 23, 93 і 123 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
|||||
Краснадарскі край (руск.: Краснодарский край) — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на паўднёвым захадзе Расійскай Федэрацыі. Уваходзіць у склад Паўднёвай федэральнай акругі. Утвораны 13 верасня 1937 года. Мяжуе з Растоўскай вобласцю, Стаўрапольскім краем, Карачаева-Чаркескай Рэспублікай, Рэспублікай Адыгея і Абхазіяй. Адміністрацыйны цэнтр — Краснадар, буйныя гарады: Сочы, Новарасійск, Армавір. У Краснадарскім краі знаходзіцца найбуйнейшы населены пункт сельскага тыпу ў Расіі — станіца Канеўская (44,3 тыс. чал.).
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Краснадарскі край размешчаны ў заходняй частцы Каўказа, з паўднёвым захадзе абмываецца Чорным морам, з паўночнага захада — Азоўскім морам. Берагавая лінія Чорнага мора параўнальна роўная (асабліва на поўдні), толькі на поўначы вылучаюцца Геленджыкская і Цэмеская бухты і паўвостраў Абраў. Больш парэзана берагавая лінія ў Керчанскім праліве, дзе ў Таманскі паўвостраў ўдаецца аднайменны заліў, і ля Азоўскага мора з ліманамі Ейскім, Бейсугскім і інш.
Тэрыторыя Краснадарскага края складаецца з горнай (1/3) і раўніннай частак. Горная частка адносіцца да заходняй часткі Вялікага Каўказа. Яе ўтвараюць параўнальна невялікі адрэзак высакагорнага Заходняга Каўказа з паўднёвымі і паўночнымі схіламі і перадгор’ямі і сярэдняй вышыні горы Чарнаморскага Каўказа (паўночна-заходні ўскраек Вялікага Каўказа). Высакагор’е цягнецца ад вярхоўя р. Мзымта да г. Фішт (2867 м). Тут Галоўны хрыбет (г. Псеашхо, 3256 м) мае альпійскі характар рэльефу; на поўнач размяшчаюцца больш нізкія 988 масівы Бакавога (Перадавога) хрыбта і перадавыя грады тыпу куэст (Скалісты хрыбет і інш.). Раўнінная частка Краснадарскага края адносіцца да Заходняга Перадкаўказзя і ўтворана Кубана-Прыазоўскай нізінай (вышыня да 120 м), Прыкубанскай нахільнай раўнінай, дэльтай Кубані і Таманскім паўвостравам з невысокімі (да 164 м) складчатымі градамі і гразевымі вулканамі. На ўсходзе — Стаўрапольскае ўзвышша.
Галоўная рака — Кубань, якая прымае злева шмат прытокаў (Уруп, Лаба, Белая і інш.), З рэк Чарнаморскага ўзбярэжжа найбольшая — Мзымта. Рэкі выкарыстоўваюцца для гідраэнергетыкі, арашэння палёў (у нізоўі Кубані). Для рэгулявання сцёку Кубані збудаваныя вадасховішча — Тшчыкскае, Шапсугскае і Краснадарскае. У высакагор’і Заходняга Каўказа азёры Кардывач і Абраў. На Таманскім паўвостраве і ўзбярэжжы Азоўскага мора — азёры-ліманы.
Зноскі
- ↑ Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации Праверана 14 кастрычніка 2016.
- ↑ АКТМУ Праверана 9 лютага 2017.
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/Popul2016.xls
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. ISBN 985-11-0144-3.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Краснадарскі край
- Афіцыйны сайт Адміністрацыі Краснадарскага края
|