Мікола і Стэфан (каменны абразок)
Выгляд
| ||
Мікола і Стэфан. кан. XII ст. | ||
Матэрыял | стэатыт | |
---|---|---|
Тэхніка | разьба | |
Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Мінск |
Мікола і Стэфан — каменны абразок канца XII ст., знойдзены на Мінскім замчышчы[1]. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Мікола і Стэфан выкананы ў рост. Над імі — паясная выява Спаса Эмануіла з распрасцёртымі рукамі. Мікола ў епіскапскім адзенні з Евангеллем у левай руцэ, Стэфан у дыяканскім адзенні з кадзілам у правай руцэ. Мадэліроўка твараў сакавітая, пластычная. Фігуры з вялікімі галовамі і некалькі паменшанымі тулавамі. Тып твараў, іх пластычная характарыстыка дазваляюць аднесці абразок да канца XII ст.
Зноскі
- ↑ Возникновение Минска / Э. М. Загорульский; [художник В. И. Шелк]. — Минск : Издательство БГУ, 1982. — 356, [2] с. 10000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.