Леанід Ніканоравіч Дробаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леанід Ніканоравіч Дробаў
Дата нараджэння 6 жніўня 1926(1926-08-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 2002
Род дзейнасці мастак, мастацтвазнавец
Месца працы
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўства[d]
Альма-матар

Леанід Ніканоравіч Дробаў (нар. 6 жніўня 1926, в. Растаў, Акцябрскі раён, Гомельская вобласць — 2002) — беларускі мастацтвазнавец і жывапісец. Доктар мастацтвазнаўства (1984), прафесар (1987).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1958 годзе БДУ, у 1965 — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1964 года загадчык аддзела выяўленчага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай АН Беларусі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследаваў беларускі жывапіс 19—20 стст. Аўтар кніг па гісторыі беларускага жывапісу, манаграфій пра беларускіх мастакоў А. Мазалёва (1976), А. Шаўчэнку (1980); рэдактар і аўтар асобных артыкулаў у «Гісторыі мастацтва народаў СССР» (т. 5—9, 19721982; залаты медаль АМ СССР, 1982), «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 1—6, 19871994; Дзяржаўная прэмія Беларусі 1996).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар сюжэтна-тэматычных работ «Камбед» (1968), «Партызанская кухня» (1965), «Аўтапартрэт» (1972), «Успаміны аб юнацтве» (1973), «Прэлюдыя» (1983), партрэтаў П. Ф. Глебкі (1971), «Групавы партрэт беларускіх пісьменнікаў» (1987), пейзажаў «Крым. Гурзуф» (1970-я гг.), «Роднае Палессе», «На рацэ Пціч», «Старая дарога на Парэчча», серыі «Міншчына», «Віцебшчына» (усе 1990-я гг.) і інш.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускія мастакі XIX ст. Мн., 1971;
  • Искусство Белорусской ССР: [Альбом]. Л., 1972;
  • Живопись Белоруссии XIX — начала XX в. Мн., 1974;
  • Живопись Советской Белоруссии (1917—1975 гг.). Мн., 1979;
  • Сучасны беларускі партрэт. Мн., 1982.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]