Мікіта Ермалаевіч Батоўкін
Мікіта Ермалаевіч Батоўкін | |
---|---|
Род дзейнасці | канявод, палітык |
Дата нараджэння | 1873 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 студзеня 1947 |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі |
Мікіта Ермалаевіч Батоўкін (1873, Быхаўскі павет, Магілёўская губерня — 15 студзеня 1947) — беларускі жывёлавод, актыўны ўдзельнік калгаснага будаўніцтва[1]. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1-га і 2-га скліканняў[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1873 годзе ў Быхаўскім павеце Магілёўскай губерні.
Батрачыў у кулакоў, працаваў сплаўшчыкам лесу, 6 гадоў служыў у арміі. У 1929 годзе адным з першых уступіў у роднай вёсцы ў калгас «Кастрычнік» Прапойскага раёна.
Больш за 12 гадоў узначальваў конеферму калгасу «Кастрычнік», адну з лепшых у Беларусі, якая ў 1939 годзе была удзельніцай Усесаюзнай сельскагаспадарчай выставы ў Маскве.
У 1938 годзе абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання.
У гады Вялікай Айчыннай вайны — інструктар Галоўнага ўпраўлення конегадоўлі Наркамзема СССР[1]. Адшукаў і прывёз ў Чырвонагвардзейскі конны завод Свярдлоўскай вобласці РСФСР (пасёлак Талы Ключ) трох чыстапародных коней, што дала падставы для захавання рускай верхавой пароды коней[2].
Пасля вайны — намеснік старшыні калгасу «Кастрычнік», загадчык конефермай. У 1946 годзе абраны ў Вярхоўны Савет СССР 2-га склікання.
Памёр 15 студзеня 1947 года.
Зноскі
- ↑ а б в Батовкин Никита Ермолаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 45. — 737 с.
- ↑ Исторический очерк формирования и преобразования русской верховой породы лошадей (руск.)
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Асобы
- Нарадзіліся ў 1873 годзе
- Нарадзіліся ў Быхаўскім павеце
- Памерлі 15 студзеня
- Памерлі ў 1947 годзе
- Кавалеры ордэна Леніна
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання
- Нарадзіліся ў Слаўгарадскім раёне
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання
- Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг Беларусі