Мікіта Ермалаевіч Батоўкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікіта Ермалаевіч Батоўкін
Род дзейнасці канявод, палітык
Дата нараджэння 1873
Месца нараджэння
Дата смерці 15 студзеня 1947(1947-01-15)
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна

Мікіта Ермалаевіч Батоўкін (1873, Быхаўскі павет, Магілёўская губерня — 15 студзеня 1947) — беларускі жывёлавод, актыўны ўдзельнік калгаснага будаўніцтва[1]. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1-га і 2-га скліканняў[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1873 годзе ў Быхаўскім павеце Магілёўскай губерні.

Батрачыў у кулакоў, працаваў сплаўшчыкам лесу, 6 гадоў служыў у арміі. У 1929 годзе адным з першых уступіў у роднай вёсцы ў калгас «Кастрычнік» Прапойскага раёна.

Больш за 12 гадоў узначальваў конеферму калгасу «Кастрычнік», адну з лепшых у Беларусі, якая ў 1939 годзе была удзельніцай Усесаюзнай сельскагаспадарчай выставы ў Маскве.

У 1938 годзе абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання.

У гады Вялікай Айчыннай вайны — інструктар Галоўнага ўпраўлення конегадоўлі Наркамзема СССР[1]. Адшукаў і прывёз ў Чырвонагвардзейскі конны завод Свярдлоўскай вобласці РСФСР (пасёлак Талы Ключ) трох чыстапародных коней, што дала падставы для захавання рускай верхавой пароды коней[2].

Пасля вайны — намеснік старшыні калгасу «Кастрычнік», загадчык конефермай. У 1946 годзе абраны ў Вярхоўны Савет СССР 2-га склікання.

Памёр 15 студзеня 1947 года.

Зноскі

  1. а б в Батовкин Никита Ермолаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 45. — 737 с.
  2. Исторический очерк формирования и преобразования русской верховой породы лошадей (руск.)