Мінарэт Хасана
| Славутасць | |
| Мінарэт Хасана | |
|---|---|
| араб. صومعة حسان | |
| | |
| 34°01′27″ пн. ш. 6°49′22″ з. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне |
|
| Архітэктурны стыль | art of Almoravides and Almohades[d] |
| Дата заснавання | 1190-я |
Вежа Хасана (араб. صومعة حسان) — мінарэт каля Касба Удая ў Рабаце (Марока), закладзены ў 1195 годзе па загадзе альмахадскага эміра Якуба аль-Мансура. Лічылася, што пры вышыні 86 метраў ён стане самым высокім будынкам ісламскага свету. У 1199 годзе, калі мінарэт быў дабудаваны да 44 метраў, эмір памёр і будаўніцтва спынілася.
Па сваім архітэктурным абліччы мінарэт Хасана блізкі да севільскай Хіральдзе, якая будавалася ў той жа час — магчыма, пад наглядам тых жа самых дойлідаў. Прататыпам абодвух будынкаў лічыцца 70-метровы мінарэт Кутубія ў Маракешы.
Ад велічэзнай мячэці, якую меркавалася ўзвесці побач з мінарэтам, захаваліся толькі дзве сотні слупоў з пясчаніку. На іншым баку плошчы, занятым гэтымі слупамі, у 1960-я гг. быў пабудаваны сучасны маўзалей Мухамеда V і яго сыноў.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мінарэт Хасана
