Міна Полацкі
Выгляд
| Міна Полацкі | |
|---|---|
| Род дзейнасці | Епіскапы полацкія |
| Дата нараджэння | невядома |
| Дата смерці | 20 чэрвеня 1116 |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Веравызнанне | праваслаўе |

Міна Полацкі (? — 1116) — усходнеславянскі святы, епіскап полацкі, свяціцель. Памяць 20 чэрвеня (3 ліпеня) і ў трэцюю нядзелю пасля Тройцы ў Саборы Беларускіх святых. Доўгі час жыў у Кіеўскім Пячэрскім манастыры. 13 снежня 1105 ён быў хіратанісаны ў епіскапа Полацкага мітрапалітам Кіеўскім Нікіфарам.
Імя свяціцеля Міны ўвайшло ў службу Кіева-Пячэрскім святым айцам, згадка аб ім утрымліваецца ў Кіева-Пячэрскім Пацярыку. У час яго епіскапства прыняла пострыг Ефрасіння Полацкая.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Час кананізацыі не вядомы. У 1984 г. свяціцель Міна быў уключаны ў Сабор Беларускіх святых Беларускай Праваслаўнай Царквы. У 2005 г. у Івянцы быў асвячоны ніжні храм у гонар свяціцеля Міны. Дзень напамінкаў — 3 ліпеня.