Мінская ЦЭЦ-2

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мінская ЦЭЦ-2
Краіна
Месцазнаходжанне
Электрычная магутнасць, МВт 94 мегават

Мінская ЦЭЦ-2 — беларуская цеплаэлектрацэнтраль, размешчаная ў цэнтральнай частцы горада Мінска. Уваходзіць у склад філіяла «Мінскія цеплавыя сеткі» РУП «Мінскэнерга»[1].

Уведзена ў эксплуатацыю ў 1934 годзе. Да 1941 года было ўстаноўлена чатыры катлы нізкага ціску прадукцыйнасцю па 20 тон пары ў гадзіну і турбіна магутнасцю ўсяго 4 МВт. Падчас Другой сусветнай вайны многія аб’екты ЦЭЦ былі разбураны, аднак да канца 1945 года яе аднавілі ў даваенным аб’ёме. У канцы саракавых гадоў былі ўведзены ў эксплуатацыю яшчэ тры катлы сярэдняга ціску і некалькі турбін. У сярэдзіне пяцідзясятых гадоў быў уведзены яшчэ адзін кацёл прадукцыйнасцю 105 тон пары ў гадзіну. У лютым 1964 года было прынята рашэнне аб будаўніцтве пікавай кацельні з чатырма вадагрэйнымі катламі агульнай магутнасцю 400 Гкал/гадзіну, што было рэалізавана ў перыяд з 1968 па снежань 1982 гадоў. У 2008—2013 гадах выканана буйнамаштабная рэканструкцыя, якая павысіла цеплавую магутнасць электрастанцыі да 566 Гкал/г, што зрабіла Мінскую ЦЭЦ-2 адным з самых энергаэфектыўных аб’ектаў у Беларусі[1].

Устаноўленая магутнасць ЦЭЦ[2]:

  • Электрычная магутнасць — 94 МВт,
  • Цеплавая магутнасць — 566 Гкал/г.

Асноўным палівам з’яўляецца прыродны газ, рэзервовым — мазут, аварыйным палівам — дызель.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б С праздником Минская ТЭЦ-2! — РУП "Минскэнерго" (руск.). web.minskenergo.by. Праверана 16 верасня 2022.
  2. Опубликовано: admin-zeleniy. Минская ТЭЦ-2 — Энерголикбез (руск.). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2022. Праверана 16 верасня 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]