Мінулыя жыцці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мінулыя жыцціM:
англ.: Past Lives
Жанр драматычны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Працягласць 106 хв.
Краіна
Мова англійская і карэйская
Год 21 студзеня 2023[1], 2 чэрвеня 2023[2], 9 чэрвеня 2023[2], 23 чэрвеня 2023[2], 17 жніўня 2023[2][3] і 11 студзеня 2024[4]
IMDb ID 13238346
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Мінулыя жыцці» (англ.: Past Lives) — амерыканскі мастацкі фільм рэжысёра Селін Сон.

Прэм’ера карціны адбылася 21 студзеня 2023 года на кінафестывалі Сандэнс, 20 лютага 2023 года фільм паказалі на 73-м Берлінскім кінафестывалі[5]. 2 чэрвеня 2023 года фільм выйшаў у пракат у ЗША[6].

Фільм атрымаў прызнанне крытыкаў[7] і быў названы адным з дзесяці найлепшых фільмаў 2023 года Нацыянальным савем кінакрытыкаў і Амерыканскім інстытутам кінамастацтва[8]. Атрымаў розныя ўзнагароды, уключаючы пяць намінацый на 81-й цырымоніі ўручэння прэміі «Залаты глобус», у тым ліку ў намінацыі «Найлепшы фільм — драма».

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Героі фільма — карэянка Ен На і яе школьны таварыш Хэ Сон. Яны разам вучыліся ў Сеуле, і Ён На была закахана ў Хэ Сона, але іх сяброўства раптам абарвалася, калі дзяўчынцы прыйшлося пераехаць з сям’ёй у Канаду. Праз 12 гадоў яны знаходзяць адзін аднаго ў сацыяльных сетках, пачынаюць перапісвацца і размаўляць па Скайпе. Ен На (зараз яна носіць імя Нара і жыве ў Нью-Ёрку) адчувае сябе расчараванай: Хэ Сон зусім не такі, якім яна яго ўяўляла. Яна лічыць сустрэчу малаверагоднай, а таму абрывае кантакты і пачынае сустракацца з амерыканцам Артурам. Яшчэ праз 12 гадоў, калі Нара замужам за Артурам, Хэ Сон прыязджае ў Амерыку.

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр Роля
Грэта Лі Нора Нора
Тэа Ю Хэ Сонг Хэ Сонг
Джон Магара Артур Артур

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Internet Movie Database — 1990.
  2. а б в г Internet Movie Database — 1990. Праверана 10 чэрвеня 2023.
  3. film-dienst — 1947. — ISSN 0720-0781
  4. Terjesztésre kerülő filmalkotások és artfilmek nyilvántartásaNMHH. Праверана 6 верасня 2023.
  5. Berlin International Film Festival (2023). IMDb. Праверана 13 кастрычніка 2023.
  6. Past Lives (2023) - Release info - IMDb [англійская]. Праверана 2023-10-13.
  7. "Celine Song explores 'destined connection' in tender directorial debut Past Lives". ABC News [англійская]. 2023-08-29. Праверана 2024-02-24.
  8. AFI Awards Film Top 10: 'Barbie', 'Oppenheimer', 'Maestro', 'Killers of the Flower Moon' Among Org's Best of 2023 (7 снежня 2023).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]