Перайсці да зместу

Міністэрства культуры Эстоніі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міністэрства культуры Эстоніі
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі міністэрства культуры[d]
Заснаванне
Дата заснавання 1990
kul.ee

Міністэрства культуры Эстоніі (англ.: Kultuuriministeerium) — цэнтральны орган выканаўчай улады, дзейнасць якога накіроўваецца і каардынуецца Урадам Эстоніі. Міністэрства культуры Эстоніі ажыццяўляе дзяржаўнае кіраванне і садзейнічае развіццю напрамкаў фарміравання дзяржаўнай палітыкі ў галіне кінематаграфіі, фарміравання і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферах культуры, мастацтва і спорту, аховы культурнай спадчыны, экспарту, увозу і вяртанню культурных каштоўнасцей, дзяржаўную моўную палітыку, а таксама каардынуе дзяржаўную палітыку ў сферы СМІ Эстоніі і забяспечвае распрацоўку адпаведнага заканадаўства.

З 2023 года міністрам культуры Эстоніі з’яўляецца Хейдзі Пурга.

Міністэрства культуры Эстоніі было заснавана 27 красавіка 1953 года як Міністэрства культуры Эстонскай ССР. Да гэтага моманту ўсімі пытаннямі культурнай дзейнасці займалася Упраўленне мастацтваў Эстонскай ССР і яго падраздзяленні.

Пасля аднаўлення незалежнасці Эстонскай Рэспублікай у 1991 годзе Міністэрства культуры ЭССР было рэарганізавана ў Міністэрства культуры Эстоніі і аб’яднана з Міністэрствам адукацыі, але ўжо ў 1996 годзе міністэрствы былі зноў падзеленыя.

Зноскі

  1. Nationally designated areas (CDDA) Праверана 9 жніўня 2021.