Талін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Талін
эст.: Tallinn
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
невядома
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Рэвель, Калывань
Плошча
159,2 км²
Вышыня цэнтра
143 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
450 305 чалавек (2018)
Шчыльнасць
2828 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+372
Паштовыя індэксы
10111[1]
Аўтамабільны код
A-B
Афіцыйны сайт
Талін на карце Эстоніі
Талін (Эстонія)
Талін
Талін (Эстонія)
Талін

Талін (эст.: Tallinn; у 12191917: шведск.: , ням.: Reval) — горад, сталіца Эстоніі. Буйны пасажырскі і грузавы марскі порт у Фінскім заліве Балтыйскага мора, вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнародны аэрапорт. Галоўны прамысловы і культурны цэнтр краіны.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Верагодна, назва «Tallinn(a)» у эстонскай мове паходзіць ад слоў «taani linn» («дацкі горад»)[2]:15 або «tali linn» («зімовы горад»)[крыніца?].

Горад быў вядомы ў старажытнарускіх крыніцах пад назвай Калывань (магчыма, ад слова Kalevan; гл. Калеў) або Лядзяш, у скандынаўскіх — Лінданісэ (дацк.: Lyndanisse), Лінда. Пазней скандынавы і немцы звалі яго Рэваль (Reval), магчыма, ад эстонскай назвы мааконда Равала, у рускім ужыванні — Рэвель (афіцыйная назва ў Расійскай імперыі да 1917 года).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У X—XI ст. на месцы Таліна было паселішча старажытных эстаў Лінданісе. Упершыню пад назваю Калываю ўпамінаецца ў 1154 годзе арабскім географам Ідрысі і ў старажытнарускіх летапісах. У 1219 годзе захоплены Даніяй, названы Рэвель (афіцыйна назва горада да 1917 года). У 1230 годзе ўведзена любекскае гарадское права. З 1285 года член Ганзы. У 1346—1561 гадах уладанне Тэўтонскага, потым — Лівонскага ордэнаў. Гандляваў з Ноўгарадам, Псковам, Гданьскам, Любекам, Антверпенам і інш. У 1524 годзе праведзена Рэфармацыя. У 1561—1710 гадах пад уладай Швецыі. У 1569 годзе горад бамбардзіраваны любекска-дацкім флотам. У 1570—1571 і 1577 годзе расійскія войскі беспаспяхова імкнуліся захапіць горад у ходзе Лівонскай вайны 1558—1583 гадоў. У 1591—1592 гадах большая частка насельніцтва памерла ад чумы і голаду (1602). У 1634 годзе пачалася мануфактурная вытворчасць. У Паўночную вайну 1700—1721 гадоў адышоў да Расіі (1710), цэнтр Эстляндскай губерні, пабудавана ваенная гавань. Пасля злучэння чыгункай з Санкт-Пецярбургам (1870) — важны партовы горад і прамысловы цэнтр. У 1918—1940 гадах сталіца Эстоніі.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Талін уваходзіць у склад павета Хар’ю, утвараючы гарадскі муніцыпалітэт Талін. У савецкі час горад уключаў чатыры раёны: Калінінскі (былы Копліскі), Ленінскі, Марскі, Кастрычніцкі. Падчас рэформаў мясцовага самакіравання 4 сакавіка 1993 года былі ўтвораны 8 гарадскіх раёнаў (эст.: linnaosad): Кесклін (Цэнтр), Крыстыйне, Ласнамяэ, Мустамяэ, Ныме (да 1940 года асобны горад), Пірыта, Пых’я-Талін (Паўночны Талін) і Хааберсці.

Кожнай раённай управай кіруе старэйшына (эст.: linnaosavanem). Ён прызначаецца гарадской управай па паданні мэра пасля кансультацый з адміністрацыйнымі радамі частак горада. Функцыя адміністрацыйных рад — падрыхтоўка рэкамендацый гарадскому ўраду і камісіям муніцыпалітэта наконт кіравання раёнамі.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Талін знаходзіцца ў Паўночнай Еўропе, на паўднёвым беразе Фінскага заліва, за 80 кіламетраў ад Хельсінкі. Самае вялікае возера Таліна — Юлемістэ (плошча 9,6 км²). Гэта галоўная крыніца пітной вады горада. Возера Харку — другое па велічыні (плошча 1,6 км²). У адрозненне ад многіх вялікіх гарадоў, адзіная значная рака ў Таліне — Пірыта — размешчаная далёка ад цэнтра горада (цяпер гарадскі раён Пірыта). Басейн ракі маляўнічы, знаходзіцца пад аховай.

Па тэрыторыі горада праходзіць вапняковы ўступ (Глінт, або Балтыйска-Ладажскі ўступ). Ён выразна прасочваецца на Таампеа і ў Ласнамяэ.

Найвышэйшы пункт Таліна (64 метры над узроўнем мора) знаходзіцца на паўднёвым захадзе горада ў раёне Ныме.

Даўжыня берагавой лініі — 46 кіламетраў. У межах горада яна ўтварае тры вялікія паўвостравы: Коплі, Пальясаары і Какумяэ.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Да грамадскага транспарта ў Таліне адносяцца аўтобус, трамвай, тралейбус, прыгарадныя цягнікі і паром. У горадзе дзейнічаюць 72 аўтобусныя маршруты, чатыры маршруты трамвая і чатыры тралейбусныя маршруты.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. https://est.postcodebase.com/node/491
  2. Мейнандэр Х. Гісторыя Фінляндыі: Лініі, структуры, пераломныя моманты; пер. са шведскай Вольгі Рызмаковай. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2017. — ISBN 978-985-02-1748-6.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА