Міністэрства энергетыкі ЗША
Міністэрства энергетыкі ЗША | |
---|---|
| |
| |
| |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | ЗША |
Юрысдыкцыя | ЗША |
Дата стварэння | 4 жніўня 1977 |
Папярэдняе ведамства | Federal Energy Administration[d][1][2][…], Energy Research and Development Administration[d][1][2][…] і Federal Power Commission[d][1][2][…] |
Вышэйшае ведамства | Федэральны ўрад ЗША |
Штаб-кватэра | Вашынгтон, ЗША |
Колькасць супрацоўнікаў |
14 382 дзяржслужачых (2018)[3] 93 094 супрацоўнікаў (2008) |
Гадавы бюджэт | $31.7 мільярда (2020)[4] |
Сайт | energy.gov |
Міністэрства энергетыкі ЗША (англ.: United States Department of Energy) — выканаўчы дэпартамент федэральнага ўрада ЗША, адказны за нацыянальную энергетычную палітыку ЗША. Дэпартамент займаецца працамі па напрамках ядзернай энэргетыкі, ядзернай зброі, вытворчасці ядзерных рэактараў для ВМС ЗША, даследаваннямі на тэму энергетыкі, генерацыяй электраэнергіі, энергазберажэннем. Міністэрства энергетыкі было створана ў 1977 годзе як рэакцыя на нафтавы крызіс 1973 года.
Міністэрства ўзначальвае міністр энергетыкі, які падпарадкоўваецца непасрэдна прэзідэнту ЗША і з’яўляецца членам кабінета міністраў. Цяперашняя міністарка энергетыкі — Джэніфер Гранхольм, на пасадзе з 25 лютага 2021 года.[5]
Для рэалізацыі навукаёмістай дзейнасці міністэрства, пад яго кіраўніцтвам знаходзіцца сістэма нацыянальных лабараторый.[6][7][8]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Папярэднікам міністэрства энергетыкі была створаная ў 1946 годзе Камісія па атамнай энергіі ЗША, якая займалася пытаннямі даследавання і развіцця атамнай энергетыкі, распрацоўкай і вытворчасцю ядзернай зброі і ядзерных рэактараў для патрэб флоту.
У сярэдзіне 1970-х Камісія па Атамнай Энергіі ЗША была пераўтворана ў 2 новыя органы: Камісію па ядзерным рэгуляванні для кіравання мірнай ядзернай энергетыкай і Упраўленне па энергетычных даследаваннях і распрацоўках для кіраўніцтва распрацоўкай ядзернай зброі і праграм развіцця энергетыкі.
Энергетычны крызіс 1970-х прадэманстраваў неабходнасць адзінай арганізацыі.[9][10][11] 1 кастрычніка 1977 года было створана Міністэрства энергетыкі. У яго паўнамоцтвы ўвайшоў кантроль за доўгатэрміновымі даследаваннямі і развіццём энергетычных тэхналогій, энергазберажэнне, даследаванні ў галіне ядзернай энергетыкі, збор даных а таксама прагназаванне ў галіне энергетыкі. У нашы дні асноўныя задачы Міністэрства Энергетыкі — забеспячэнне энергетычнай бяспекі Злучаных Штатаў, а таксама правядзенне навуковых даследаванняў, распрацоўка і ўкараненне інавацыйных тэхналогій, абарона навакольнага асяроддзя.
Зноскі
- ↑ а б в Library of Congress Library of Congress Name Authority File Праверана 8 кастрычніка 2021.
- ↑ а б в Identifiants et Référentiels — ABES, 2011. Праверана 8 кастрычніка 2021.
- ↑ Department of Energy . FedScope Federal Workforce Data. United States Office of Personnel Management. Архівавана з першакрыніцы March 21, 2020. Праверана October 17, 2019.
- ↑ The Budget for Fiscal Year 2020 . Архівавана з першакрыніцы May 29, 2020. Праверана April 21, 2020.
- ↑ www.whitehouse.gov (21 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы January 21, 2021. Праверана January 21, 2021.
- ↑ DOE National Laboratories . Energy.gov. Архівавана з першакрыніцы December 1, 2022. Праверана 1 снежня 2022.
- ↑ Locations . Energy.gov. Архівавана з першакрыніцы December 1, 2022. Праверана 1 снежня 2022.
- ↑ Naval Nuclear Laboratory contract . Energy.gov (1 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы December 1, 2022. Праверана 1 снежня 2022.
- ↑ "Environment: The Energy Crisis: Time for Action". TIME. May 7, 1973. Архівавана з арыгінала June 3, 2008. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2013. Праверана 11 жніўня 2023.
- ↑ Smith, William D. (April 17, 1973). "Energy Crisis: Shortages Amid Plenty". The New York Times. New York. Архівавана з арыгінала August 13, 2017. Праверана September 5, 2016.
- ↑ Welles, Chris (February 25, 1973). "The Energy Crisis". The New York Times. New York. Архівавана з арыгінала August 13, 2017. Праверана September 5, 2016.