Мір (кінатэатр, Брэст)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мір
Краіна
Месцазнаходжанне
Сайт kinobrest.by/mir.html

Кінатэатр «Мір» — кінатэатр у горадзе Брэст, на вул. Пушкінская, 7. Адкрыўся ў 1959 годзе. Першы будынак кінатэатра, пабудаваны па тыпавым праекце ў горадзе Брэсце. Вестыбюль і фае абліцаваныя мармурам і гранітам ў спалучэнні з плітамі з ракушачніка. З 1 снежня 2010 года ў кінатэатры «Мір» фільмы дэманструюцца ў фармаце 3D. Глядзельная зала мае 243 месцы. З іх 203 — мяккія іспанскія крэслы. У зале таксама 14 мяккіх модуляў са столікамі, 8 двухмесных канап і 10 пуфікаў. На другім паверсе кінатэатра працуе кафэ-бар.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Брест: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с. — 53 000 экз.