Міхалішкаўскі кляштар аўгусцінцаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Міхалішкаўскі кляштар аўгусцінцаў (канонікаў рэгулярных). Існаваў у 16221839 у мяст. Міхалішкі (цяпер Астравецкі раён). Заснаваны ў 1622 рэферэндарыем ВКЛ Я. Ц. Бжастоўскім з адданнем кляштару фальварка Рудашаны, які ён памяняў з Рудамінам-Дусяцкім на Мілашуны. Сын Бжастоўскага Цыпрыян Павел дадаў да зямельнага ўчастка дакупленую частку Мілашун і фальварак Буйвідзы. Быў філіялам Віленскага кляштара аўгусцінцаў(руск.) бел.. Дзейнасць нешматлікіх манахаў абмяжоўвалася абслугоўваннем парафіі, працаваў шпіталь. У 1653 (паводле інш. звестак у 1622) тут пабудаваны мураваны касцёл Міхаіла Архангела (арх. К.Пенс). у канцы 17 ст. аздоблены ляпнымі алтарамі са стука (майстры П. Перці, М. Жалевіч і інш.), служыў пахавальняй Бжастоўскіх і Котвічаў. У 1782 інфлянцкі біскуп Ю. Касакоўскі дамогся ад папы рымскага закрыцця кляштара. Аўгусцінцы папрасілі дапамогі ў гаспадара Міхалішак графа Міхала Бжастоўскага, які адпісаў на касцёл і плябанію 20 тыс. злотых, валоку зямлі, аднак у далейшым сам захапіў ўладанні кляштара. У 1839 са скасаваннем ордэна аўгусцінцаў у Расійскай імперыі кляштар закрыты. Касцёл стаў парафіяльным, у 1-ю сусветную вайну ў 1915 пацярпеў ад пажару ў выніку ваенных дзеянняў, у 1920-я г. адрэстаўрыраваны, помнік архітэктуры.