Міхась Капціловіч
Міхась Капціловіч | |
---|---|
Нараджэнне |
21 мая 1923 |
Смерць |
невядома |
Міхась Капціловіч (21 мая 1923 — ?) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, удзельнік падпольнага Саюза вызвалення Беларусі ў Навагрудку.[1]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 21 мая 1923 у в. Равяцічы Любчанскай гміны Навагрудскага ваяводства, Польшча. Скончыў Наваградскую педнавучальню, працаваў настаўнікам.
У 1947 г. далучыўся да антысавецкай беларускай падпольнай арганізацыі «Саюз вызвалення Беларусі» (СВБ). Быў упаўнаважаным СВБ у Любчанскім раёне. Галоўнай цэллю арганізацыі было аддзяліць Беларусь ад СССР і ўтварыць незалежную дзяржаву. Арганізацыя базавалася на сістэме «троек», але належнай сістэмы канспірацыі не было. Пад канец мая 1947 года савецкія спецслужбы арыштавалі ў Баранавіцкім раёне 18 сяброў арганізацыі, якіх выдаў правакатар. У хуткім часе таксама было арыштаванае і кіраўніцтва арганізацыі. 30 жніўня 1947 г. ваенны суд прысудзіў дзеячаў арганізацыі на тэрмін ад 8 да 25 гадоў лагераў.[2]
Міхась Капціловіч быў арыштаваны савецкімі карнымі органамі ў чэрвені (на Сёмуху) 1947 г., засуджаны на 10 гадоў лагераў і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Пакаранне адбываў у турмах Баранавічаў і Мінску, спецлагеры № 2 на Інце Комі АССР, працаваў на вугальных шахтах. Вызвалены ў чэрвені 1956 г. і вярнуўся на Наваградчыну. Працаваў на прадпрыемствах Наваградку і жыў там да смерці.
Не рэабілітаваны.
Зноскі
- ↑ http://www.slounik.org/154810.html Біяграфія Міхася Капціловіча
- ↑ http://www.slounik.org/154980.html
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Ёрш, Саюз Вызваленьня Беларусі 1946—1947 гг., Слонім - Мінск 2005
- Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3