Міхаіл Андрэевіч Абаленскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Міхаіл Андрэевіч Абаленскі
Партрэт
Дата нараджэння:

2 (14) студзеня 1806

Месца нараджэння:

Масква, Маскоўская губерня, Расійская імперыя

Дата смерці:

12 (24) студзеня 1873 (67 гадоў)

Месца смерці:

Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя

Узнагароды і прэміі:
ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святога Уладзіміра 2 ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені Order of Saint Stanislaus, 1st class Gold Sword for Bravery Order of Saint Anna, 1st class ордэн Белага арла

Міхаіл Андрэевіч Абаленскі (02 (14) студзеня 1805, Масква — 12 (24) студзеня 1873, Санкт-Пецярбург) — расійскі гісторык, археограф. Служыў у войску, у 18311833 гг. у адміністрацыі Царства Польскага, з 1833 г. у Маскоўскім галоўным архіве Міністэрства замежных спраў (з 1840 г. дырэктар). Сабраў і выдаў шмат крыніц па гісторыі Расіі, пераважна XVI—XVII стст. У «Зборніку князя Абаленскага» («Сборник князя Оболенского», Масква, выпускі 1 — 12, 18381859) змешчаны дакументы па абранні вялікага князя ВКЛ Жыгімонта Старога каралём Польшчы (1506 г.), матэрыялы пасольстваў ВКЛ у Маскву 1556 і 1576 гадоў, інструкцыя Жыгімонта III Л.Сапегу як паслу ў Маскву ў 1600 г., матэрыялы расійскага пасольства ў Рэч Паспалітую ў 1605 г. і пасольстваў Рэчы Паспалітай у Расію 1608 і 1615 гадоў, дакументы пра дзейнасць самазванцаў у Расіі і інш. У зборніку «Замежныя творы і акты, якія адносяцца да Расіі» («Иностранные сочинения и акты, относящиеся до России», Масква, Выпуск 1 — 4, 1847—1848) апублікаваў ліст вялікага гетмана ВКЛ М.Радзівіла Рудога і іншыя дакументы пра бітву бітву на Уле 1564 г., польскі дзённік ваеннага паходу 1609 на Смаленск, матэрыялы пра Смутны час у Расіі і інш. Удзельнічаў у выданні «Кнігі пасольскай Метрыкі Вялікага княства Літоўскага…» (т. 1—2, 1843), кніга «Ярлык хана Залатой Арды Тахтамыша да польскага караля Ягайлы 1392—1399» («Ярлык хана золотой орды Тохтамыша к Польско-му королю Ягайлу 1392—1399», Казань, 1850; тэкст арыгінала, старажытна-беларускі пераклад). Выдаў «Супрасльскі рукапіс, які ўтрымлівае Наўгародскі і Кіеўскі скарочаныя летапісы» («Супрасльская рукопись, содержащая Новгородскую и Киевскую сокращенные летописи», Масква, 1836), «Летапісец Пераяслаўля Суздальскага» («Летописец Переяславля Суздальского», Масква, 1851), «Новы летапісец, складзены ў цараванне Міхаіла Фёдаравіча» («Новый летописец, составленный в царствование Михаила Федоровича», Масква, 1853) і інш. Член шматлікіх навуковых таварыстваў, у т.л. Віленскай археалагічнай камісіі.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Оболенский, М. Исследования и заметки по русским и славянским древностям. — СПб., 1875.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Костомаров, Н. Князь М. А. Оболенский // Русский архив. — 1873. — № 2. — С.
  • Пазднякоў, В. Абаленскі Міхаіл Андрэевіч / Валерый Пазднякоў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 2 тамах / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]; Навуковыя кансультанты: Я. К. Анішчанка [і інш.]. Том 1: А — К. — 2-е выданне. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — С.196.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]