Міхаіл Антонавіч Комар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Антонавіч Комар
дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання
1990 — 1995

Нараджэнне 1951
Партыя
Месца працы
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Міхаіл Антонавіч Комар (нар. 1951) — беларускі палітык.

Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання (1990—1995).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1951 годзе.

Працаваў старшынёй выканаўчага камітэта Рагачоўскага раённага Савета народных дэпутатаў, член КПСС.

У 1990 годзе абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання. Балатаваўся па Доўскай выбарчай акрузе № 230.

Да свайго арышту 30 мая 2008 года больш за дзесяць гадоў працаваў генеральным дырэктарам Рагачоўскага малочнакансервавага камбіната.

30 мая 2008 года быў затрыманы упраўленнем КДБ Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці па падазрэнні ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учыненым групай асоб па папярэдняй змове ў асабліва буйным памеры[1]. Ён падазраваўся ў тым, што, уступіўшы ў змову з іншымі асобамі, на працягу 2006—2008 гадоў выкрадаў грашовыя сродкі камбіната[2]. У жніўні 2009 года прыгавораны Гомельскім абласным судом да дзевяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць кіруючыя пасады тэрмінам на 5 гадоў[1]. Прынята рашэнне аб спагнанні з Міхаіла Комара на карысць ААТ «Рагачоўскі МКК» сумы шкоды, прычыненай яго дзеяннямі, у памеры 8,87 млрд. беларускіх рублёў. У лік пагашэння спагнання планавалася звярнуць дзве яго кватэры ў в. Бараўляны Мінскага раёна і вобласці, а таксама кватэру ў Гомелі, на якія падчас дасудовага разбіральніцтва быў накладзены арышт[3].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]