Міхаіл Мікітавіч Дойлін
| Міхаіл Мікітавіч Дойлін | |
|---|---|
| Нараджэнне |
15 мая 1916 |
| Смерць | 18 чэрвеня 1983 (67 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Партыя |
|
| Узнагароды | |
Міхаіл Мікітавіч Дойлін (15 мая 1916, в. Свяча, Віцебская губерня — 18 чэрвеня 1983) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 15 мая 1916 года ў в. Свяча Віцебскай губерні ў сялянскай сям’і.
У 1935 годзе працаваў шафёрам, потым служыў у Чырвонай Арміі. З 1940 года — на партыйнай рабоце: інструктар, загадчык аддзела прапаганды і агітацыі Баляхоўскага райкама кампартыі Украіны. У гады Вялікай Айчыннай вайны — начальнік штаба стралковага палка, быў цяжка паранены. З 1945 года — на партыйнай і гаспадарчай рабоце: сакратар Сенненскага, потым — другі і першы сакратар Коханаўскага райкамаў КПБ. У 1956—1958 гадах — першы сакратар Лёзненскага райкама партыі, узначальваў упраўленне Дзяржстраха па Віцебскай вобласці, з 1960 года працаваў інжынерам у абласным аўтатранспартным упраўленні.
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, членам Рэвізійнай камісіі Камуністычнай партыі Беларусі, членам абкама КПБ.
Памёр 18 чэрвеня 1983 года.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Міхаіл Мікітавіч Дойлін // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Бешанковіцкага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1991. — С. 411.
- Нарадзіліся 15 мая
- Нарадзіліся ў 1916 годзе
- Нарадзіліся ў Бешанковіцкім раёне
- Памерлі 18 чэрвеня
- Памерлі ў 1983 годзе
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР
- Першыя сакратары райкамаў КПБ
- Члены Рэвізійнай камісіі КПБ