Міхаіл Міхайлавіч Яркоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Міхайлавіч Яркоў
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1947(1947-06-05) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Міхаіл Міхайлавіч Яркоў (5 чэрвеня 1947, Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1970 годзе. Працаваў у Белдзіпрагандлі, кіраўніком групы архітэктараў у Белжылпраекце, галоўным архітэктарам праектаў у Белкалгаспраекце, з 1982 года — у Мінскім мастацка-вытворчым камбінаце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Праект рэстарана ў Бранску

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): рэканструкцыя магазіна «Сталічны», ТЮГа (1978) у Мінску, гасцініца «Дзвіна» ў Полацку (1977), рэстаран «Дубрава» ў Бранску (1978, у сааўтарстве з А. Жалдаковым[1]), клуб з адміністрацыйным будынкам у в. Занарач Мядзельскага раёна (1980).

Зноскі

  1. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]