Міхаіл Паўлавіч Сасонка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Міхаіл Сасонка)
Міхаіл Паўлавіч Сасонка
дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі[d]
9 студзеня 1996 — 9 студзеня 2000
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
27 лістапада 1996 — 21 лістапада 2000

Нараджэнне 28 кастрычніка 1953(1953-10-28) (70 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык

Міхаіл Паўлавіч Сасонка (нар. 28 кастрычніка 1953, Станіслаўцы, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 28 кастрычніка 1953 года ў вёсцы Станіслаўцы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.

У 1975 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (інжынер-электрык), Мінскую вышэйшую партыйную школу (палітолаг).

Працоўную дзейнасць пачаў інжынерам-электрыкам у племянным саўгасе «Краснаполле» Расонскага раёна (1975—1976). Працаваў галоўным інжынерам, старшынёй Расонскага раённага аб’яднання «Сельэнерга» (1976—1980), першым сакратаром Расонскага райкама ЛКСМБ (1980—1981), старшынёй калгаса «Новы свет» Расонскага раёна (1981—1985), першым сакратаром Расонскага райкама КПБ (1985—1991), намеснікам дырэктара цаглянага завода акцыянернага таварыства «Расоны» (1991—1994), дырэктарам навукова-вытворчага прадпрыемства «Агат» у Наваполацку (1994—1996)[1].

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання (1995—1996), быў намеснікам старшыні Камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце, членам Савета Палаты прадстаўнікоў. З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання[2], быў намеснікам старшыні Камісіі па пытаннях эканомікі; дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання, быў старшынёй Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце; дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання, быў членам Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце[3].

Пасля заканчэння дэпутацкіх паўнамоцтваў працаваў першым намеснікам адказнага сакратара Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Зноскі