Мінская вышэйшая партыйная школа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мінская вышэйшая партыйная школа
(ВПШ (Мінск))
Высшая партийная школа.jpg
Заснаваны: 1956
Год закрыцця 1991
Размяшчэнне: Мінск, вул. Карла Маркса, 31
Мінская вышэйшая партыйная школа (Мінск Цэнтр)
Мінская вышэйшая партыйная школа
Мінская вышэйшая партыйная школа

Мінская вышэйшая партыйная школа — вышэйшая навучальная ўстанова ў Мінску, якая займалася падрыхтоўкай і перападрыхтоўкай партыйных, савецкіх і камсамольскіх працаўнікоў, працаўнікоў друку, радыё і тэлебачання.

Створана ў 1956 г. на базе Рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КПБ. У 1991 г. праца школы спынена ў сувязі з забаронай Вярхоўнага Савета БССР дзейнасці КПСС-КПБ на тэрыторыі Беларусі.

Сярод пастаянных навучальных дысцыплін, у школе важнае месца адводзілася выкладанню эканамічных навук, асабліва ў вобласці палітэканоміі, эканомікі прамысловасці і сельскай гаспадаркі, кіравання і эканомікі СССР. Гэтыя дысцыпліны выкладаліся ў адпаведнасці з устаноўкамі, уласцівымі партыйнай адукацыі, указаннямі КПСС і КПБ[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]