Міхаіл Юр’евіч Лотман
Міхаіл Юр’евіч Лотман | |
---|---|
руск.: Михаил Юрьевич Лотман | |
Род дзейнасці | літаратурны крытык, палітык, літаратуразнавец, semiotician |
Дата нараджэння | 2 верасня 1952[1] (71 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Юрый Міхайлавіч Лотман |
Маці | Zara Mints[d] |
Жонка | Piret Lotman[d] |
Дзеці | Rebekka Lotman[d] і Maria-Kristiina Lotman[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхаіл Юр’евіч Лотман (эст. Mihhail Lotman; нар. 2 верасня 1952, Ленінград) — эстонскі літаратуразнаўца і палітычны дзеяч, сын літаратуразнаўцаў Юрыя Лотмана і Зары Мінц. З 30 чэрвеня 2011 г. па 29 кастрычніка 2013 г. займаў пасаду старшыні гарадскога сходу Тарту.
Спектр даследаванняў Міхася Лотмана ахоплівае агульную семіётыку, культурную семіётыку, тэорыю тэксту і гісторыю рускай літаратуры. У 1988—1994 г. быў членам праўлення Рускага культурнага таварыства ў Эстоніі. З’яўляецца прафесарам семіётыкі і літаратуразнаўства Талінскага ўніверсітэта, член даследчай групы па семіётыцы Тартускага ўніверсітэта.
2 лютага 2001 года ўзнагароджаны медалём Ордэна Белай зоркі. У апошнія гады актыўна заняўся палітыкай, быў чальцом Рыйгікогу (эстонскага парламента) ад кансерватыўнай партыі Res Publica.
У 2010 г. выступіў у падтрымку рамана Сафі Оксанен «Ачышчэнне».
Зноскі
- ↑ Estonian Research Portal Праверана 1 лютага 2019.