Перайсці да зместу

Міхкель Аксалу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Міхкель Аксалу
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 7 лістапада 1984(1984-11-07)[1][2][…] (39 гадоў)
Грамадзянства
Рост 194 см
Пазіцыя брамнік
Клубная кар’ера[* 1]
2000 ФК Курэссаарэ 1 (0)
2000—2002 ФК Курэссаарэ 1 (0)
2002   FC Kuressaare II[d] 12 (0)
2003 Viimsi JK[d] 0 (0)
2003—2009 Флора Талін[d] 116 (0)
2004   Тэрвіс Пярну[d] 15 (1)
2006 Флора II Талін[d] 6 (0)
2009—2012 Шэфілд Юнайтэд 0 (0)
2010—2011   Мансфілд Таўн[d] 2 (0)
2010   Мансфілд Таўн[d] 2 (0)
2012 Флора Талін[d] 7 (0)
2012 Флора II Талін[d] 1 (0)
2013—0000 СІК Сейняёкі[d]
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхкель Аксалу (эст.: Mihkel Aksalu; нар. 7 лістапада 1984, Курэссаарэ) — эстонскі футбаліст, варатар нацыянальнай зборнай Эстоніі.

Пачаў сваю прафесійную кар’еру ў 2000 годзе ў клубе «Курэссаарэ», дзе за тры гады згуляў толькі адзін матч і двойчы пабываў у арэндзе ў іншых клубах. У 2003 годзе падпісаў кантракт з адным з лідараў эстонскага футбола, «Флорай». За сем гадоў у клубе брамнік згуляў 116 матчаў у асноўным складзе і выйграў суперкубак Эстоніі, у 2004 годзе, знаходзячыся ў арэндзе ў «Тэрвісе»,

29 студзеня 2010 года было абвешчана аб пераходзе Аксалу ў англійскі «Шэфілд Юнайтэд». Аднак, з-за траўмы гулец не змог замацавацца ў асноўным складзе клуба і, пабываўшы ў кароткатэрміновай арэндзе ў «Мансфілд Таун», у красавіку 2012 года зноў падпісаў кантракт з «Флорай». Але пасля двух месяцаў у клубе Аксалу быў вымушаны разарваць кантракт, каб загаіць болі ў спіне, якія не дазвалялі яму выходзіць на поле.

У красавіку 2013 года брамнік перайшоў у фінскі клуб «СІК» і ў гэтым жа годзе разам з камандай выйграў другую фінскую лігу. У 2014 годзе брамнік стаў уладальнікам кубка фінскай лігі. У 2015 годзе стаў чэмпіёнам Фінляндыі. У 2019 годзе пакінуў фінскі клуб, згуляўшы за гэты час больш за 180 матчаў.

У 2021 годзе перайшоў у «Пайда».

Зноскі

  1. Mihkel Aksalu // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mihkel Aksalu // Eesti spordi biograafiline leksikon Праверана 9 кастрычніка 2017.