Перайсці да зместу

Міціка Горман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёгкая атлетыка
Міціка Горман
Пол жанчына[1]
Імя пры нараджэнні яп.: 諏訪美智子
Спецыялізацыя марафон[1]
Нарадзілася 9 жніўня 1935(1935-08-09)[2][1]
Памерла 19 верасня 2015(2015-09-19)[1] (80 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар

Міціка «Мікі» Горман (англ.: Michiko Suwa "Miki" Gorman; 19352015) — амерыканская бягуха японскага паходжання. У сярэдзіне 1970-х гадоў стала адной з лепшых жанчын-марафонцаў. Адзіная жанчына, якая выйграла марафоны ў Бостане і Нью-Ёрку двойчы, і з’яўляецца першай з двух бягух, якія выйгралі абодва марафоны ў адным годзе[4].

Міціка Сува (яп.: 諏訪美智子) нарадзілася 9 жніўня 1935 года ў японскай сямі', якая жыла ў кітайскім горадзе Ціндаа, вырасла ў Токіа, а пасля заканчэння школы паступіла на гадавую праграму навучання ў няпоўным каледжы  (англ.) ў Фукусіме[5].

У 1964 годзе пераехала ў Злучаныя Штаты. Неўзабаве пасля пераезду яна выйшла замуж за Майкла Гормана. У ЗША занялася бегам на доўгія дыстанцыі і ўжо ў 1970 годзе прабегла 100 міль у памяшканні за 21:04:00 у Лос-Анджэлесе, штат Каліфорнія[6].

У красавіку 1974 года, яна выйграла Бостанскі марафон з рэкордным часам 2:47:11, заняла другое месца ў гэтым жа марафоне ў 1976 годзе, і зноў выйграла «Бостан» у 1977 годзе. Горман таксама двойчы выйгравала Нью-Ёркскі марафон у 1976 і 1977 гадах, а ў 1975 годзе заняла на ім другое месца.

Вынікі:

Год Марафон Час Месца
1974 Бостан 2:47:11 1 месца
1975 Нью-Ёрк 2:53:02 2 месца
1976 Бостан 2:52:27 2 месца
1976 Нью-Ёрк 2:39:11 1 месца
1977 Бостан 2:48:33 1 месца
1977 Нью-Ёрк 2:43:11 1 месца

Пазней удзельнічала ў Чэмпіянатах свету па лёгкай атлетыцы сярод майстроў у 1977 годзе ў Гётэбаргу і ў 1979 годзе ў Гановеры. У 1978 годзе Горман устанавіла сусветны жаночы рэкорд у паўмарафоне. Часта атрымліваючы траўмы ў наступныя гады, Мікі Горман эпізадычна прымала ўдзел у спаборніцтвах па 1981 год і ў 1982 годзе вырашыла сысці з спорту.

Памерла ад раку 19 верасня 2015 года ў горадзе Белінгем, штат Вашынгтон[7].

Горман была ўключана ў Залы славы: Road Runners Club of America Hall of Fame, USATF Masters Hall of Fame, National Distance Running Hall of Fame і New York Road Runners Hall of Fame. Яна была прадстаўлена на калекцыйных картках Supersisters. У 1981 годзе быў выпушчаны фільм пад назвай «Ritoru Champion», у якім распавядалася пра жыццё Міціка Горман.

  1. а б в г д Amisha (Amy) Padnani Overlooked No More: Miki Gorman, the Unlikely Winner of the Marathon — 2018. Праверана 1 снежня 2018.
  2. https://www.runnersworld.com/news/a20854568/miki-gorman-womens-marathon-pioneer-dies-at-80/
  3. http://www.asahi.com/jinmyakuki/TKY200811060170.html
  4. NEWS ROOM. web.archive.org (27 кастрычніка 2006). Праверана 18 жніўня 2024.
  5. 「You can’t」 悔しくて. Асахи симбун (6 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 16 жніўня 2018.
  6. Gorman, Miki. As the Miles and the Years Pass By (англ.). The New York Times (30 кастрычніка 2005). Праверана 18 жніўня 2024.
  7. Miki Gorman, Women’s Marathon Pioneer, Dies at 80. Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2017. Праверана 13 жніўня 2018.