Максім Ярмалініч Вашчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з М. Вашчанка)
Максім Ярмалініч Вашчанка
Дата нараджэння 2-я палова 17 стагоддзя
Месца нараджэння Магілёў
Дата смерці 1708(1708)
Дзеці Васіль Максімавіч Вашчанка
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр медзярыт
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Максім Ярмалініч Вашча́нка (1650-я, Магілёў — 1708) — беларускі друкар і гравёр па медзі. Адзін з заснавальнікаў Магілёўскай школы гравюры, арандатар Магілёўскай Богаяўленскай друкарні[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі, дзе атрымаў ступень бакалаўра філасофіі і вольных мастацтваў (1672), званне магістра навук (1673). Мастацтву малюнка і гравюры, відаць, вучыўся ў Віленскай акадэміі ў гуртку А. Тарасевіча, працаваў у Вільні разам з Л. Кршчановічам, А. Тарасевічам, І. Шчырскім.

З 1680-х гадоў працаваў у Магілёўскай брацкай друкарні, якой кіраваў з 1680-х гадоў да 1708 года[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вокладка да кнігі «Манархія турэцкая»
Ілюстрацыя да кнігі «Манархія турэцкая»

Друкарскую дзейнасць пачаў у Слуцку, дзе ў 1678 годзе зрабіў ілюстрацыі да кнігі «Манархія Турэцкая, апісаная Рыко» («Monarchia turecka opisana przez Ricota», Слуцк, 1678) П. Рыко  (англ.)[1]. 19 падпісных медзярытаў Вашчанкі з'яўляюцца копіямі гравюр французскіх мастакоў С. Леклерка  (фр.), Н. Кашына  (руск.) для парыжскага выдання 1670 года кнігі Рыко. Медзярыты М. Вашчанкі да гэтай кнігі сталі яркай з'явай беларускай кніжнай гравюры 17 стагоддзя — гэта цалкам свецкі цыкл, выкананы з жыццёвай пераканаўчасцю, што надае творам жанравы характар.

Выканаў каля 23 медзярытаў для кнігі «Акафісты і каноны» (Магілёў, 1693)[1].

Адзін з першых у беларускім кірылічным кнігадрукаванні ўжыў тэхніку разцовага медзярыту. Многія працы Вашчанкі створаны пад уплывам заходне-еўрапейскіх традыцый. Яго творы вылучаюцца ўмелай кампаноўкай шматфігурных сцэн, багаццем светлаценявой мадэліроўкі, дасягнутай за кошт разнастайнай штрыхоўкі.

Асаблівую цікавасць вызываюць прадмовы да шэрагу кніг, дзе ён раскрывае сваі погляды асветніка і гуманіста[1].

Яго сын В. М. Вашчанка вядомы як майстар выдатных дрэварытаў.

Зноскі

  1. а б в г д Вощанки // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 128. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]