Васіль Максімавіч Вашчанка
Васіль Максімавіч Вашчанка | |
---|---|
Дата смерці | 1730 |
Бацька | Максім Ярмалініч Вашчанка |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | дрэварыт |
![]() |
Васіль Максімавіч Вашча́нка (? — не пазней 1730) — беларускі друкар і гравёр па дрэву.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сын М. Вашчанкі. Працаваў у Магілёве ў 1694—1730 гадах. Адносіцца да Магілёўскай школы гравюры[1].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ed/Mahilo%C5%AD._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E_%28V._Va%C5%A1%C4%8Danka%2C_1702%29.jpg/250px-Mahilo%C5%AD._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E_%28V._Va%C5%A1%C4%8Danka%2C_1702%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/be/Voshanka.jpg/250px-Voshanka.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0b/%D0%86%D0%B0%D0%B0%D0%BD_%D0%94%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D1%81%D0%BA%D1%96%D0%BD._%D0%92._%D0%92%D0%B0%D1%88%D1%87%D0%B0%D0%BD%D0%BA%D0%B0.jpg/250px-%D0%86%D0%B0%D0%B0%D0%BD_%D0%94%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D1%81%D0%BA%D1%96%D0%BD._%D0%92._%D0%92%D0%B0%D1%88%D1%87%D0%B0%D0%BD%D0%BA%D0%B0.jpg)
Большасць падпісаных і непадпісаных твораў (паводле некаторых звестак іх 22) звязана з кніжнай графікай. Выканаў дрэварыты: загалоўныя лісты ў кнігах «Дыёптра» (1698), «Неба новае» І. Галятоўскага, «Перла мнагацэннае» К. Т. Стаўравецкага (абодва 1699), «Кніга жыцій святых» Дз. Pacтoўскага (1702, загаловачны ліст з відам Maгілёва); лісты «Іаан Дамаскін», «Нараджэнне Хрыста» для «Асмагласніка» (1730), антымінсы (гравюры на дрэве, адбітыя на палатне) 1694, 1708 («Палажэнне ў труну Хрыста») і 1723 (з Богаяўленскага манастыра ў Полацку). Гравюры вылучаюцца майстэрскай пабудовай кампазіцыі, сялянскім тыпажом, дасканаласцю пластычнага малюнка, выразнасцю контурных ліній.
Змяшчэнне на тытульным лісце «Кнігі жыцій святых» віду Магілёва з выявамі будынкаў грамадскага прызначэння — адзін з першых прыкладаў свецкага гарадскога пейзажа ў кірылічнай кнізе.
Зноскі
- ↑ Вощанки // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 128. — 737 с.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Вощанка (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі.
- Шчакацixiн М. Baciль Вашчанка — магiлеўскi гравер канца XVII — пач. XVIII сталецьця. — Менск, 1925.
- Е. Н. Пикулик. Вощанка // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2005. — Т. IX. — С. 496-497. — 752 с. — 39 000 экз. — ISBN 5-89572-015-3.
- Вощанка, Василий — артыкул з Вялікай біяграфічнай энцыклапедыі.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- ВАШЧАНКА Васіль Максімавіч(недаступная спасылка)