Міхаіл Лаўрэнцьевіч Вяроўкін
Міхаіл Лаўрэнцьевіч Вяроўкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 1825 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лютага 1896 |
Род дзейнасці | архівіст, археограф |
Альма-матар |
Міхаіл Лаўрэнцьевіч Вяроўкін (1825 — 20 лютага 1896) — беларускі вучоны-архівіст, археограф.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Верагодна, паходзіў з Віцебшчыны. У 1839—1847 вучыўся ў Полацкай духоўнай семінарыі. У 1847—1853 гг. выкладаў у духоўным вучылішчы ў Віцебску. Працаваў у Полацкай духоўнай кансісторыі, віцебскім губернскім праўленні, губернскім статыстычным камітэце. З 1888 г. архіварыус Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Адзін са складальнікаў і рэдактараў (В.17-26) «Гісторыка-юрыдычных матэрыялаў». У каментарыях да дакументаў падкрэсліваў ролю праваслаўнай царквы ў гісторыі Беларусі 16—17 ст. Публікацыю інвентароў суправаджаў уласнымі падлікамі агульнага даходу сялян, велічыні іх надзелаў, павіннасцей і інш. Аўтар вершаў і баек (друкаваліся ў газеце «Витебские губернские новости».)
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся ў 1825 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебскай губерні
- Памерлі 20 лютага
- Памерлі ў 1896 годзе
- Выпускнікі Полацкай духоўнай семінарыі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Археографы Беларусі
- Архівісты Беларусі
- Архівісты паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі