Полацкая духоўная семінарыя
Полацкая духоўная семінарыя | |
---|---|
Год заснавання | 1807 |
Полацкая духоўная семінарыя — сярэдняя духоўная навучальная ўстанова Віцебскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1807 годзе мітрапалітам Беларускай грэка-каталіцкай царквы Іракліем Лісоўскім у маёнтку Струнне (каля Полацка) побач са сваёй рэзідэнцыяй была заснавана «Беларуская грэка-ўніяцкая духоўная семінарыя». Зроблена гэта было ў адпаведнасці з указам імператара Аляксандра I, падпісаным у снежні 1806 года. Семінарыя прызначалася для навучання дзяцей белага ўніяцкага духавенства і ўтрымлівалася за кошт маёнткаў і часткі грашовых сродкаў, аднятых у базыльян.
У 1808 годзе мітрапалітам Іракліем Лісўскім былі зацверджаны правілы навучальна-выхаваўчага працэсу і штат семінарыі. У лістападзе таго ж года семінарыя пераведзена ў будынак Сафійскага сабора ў Полацку.
У 1812 годзе падчас Айчыннай вайны 1812 года семінарыя была разрабавана французамі і аднавіла сваю дзейнасць у 1813 годзе ў вёсцы Судзілавічы, а ў 1821 годзе семінарыя зноў пераведзена ў Полацк.
У 1823—1824 гадах ператворана ва ўласна семінарыю з двума аддзяленнямі і трохкласнае вучылішча пры ёй. У 1839 годзе навучальныя курсы семінарыі былі прыраўнаваны да курсаў семінарый Пецярбургскага і Кіеўскага навучальных акруг.
Пасля ліквідацыі ў 1839 годзе ўніяцкай царквы семінарыя стала праваслаўнай. У 1840 годзе пераназвана ў Полацкую духоўную семінарыю, і напачатку 1840-х гадоў пераведзена на казённае ўтрыманне.
У 1856 годзе семінарыя пераведзена ў Віцебск, але працягвала называцца Полацкай да снежня 1871 года, калі была пераназвана ў Віцебскую духоўную семінарыю.
Рэктары
[правіць | правіць зыходнік]- Аўрэлій Сумятыцкі (1807—1819).
- Васіль Лужынскі (1819—1823).
- Міхаіл Шалепін (1823—1839).
- Філарэт Малышэўскі (1840—1849).
- Павел Дабрахотаў (1849—1851).
- Фоцій Раманоўскі (1853—1855).
- Анатоль Станкевіч (1860—1861).
- Міканор Браўковіч (1865—1868).
- Арсень Івашчанка (1868—1872).