Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь
Выгляд
(Пасля перасылкі з НДЭІ)
| Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь (НДЭІ) | |
|---|---|
| Міжнародная назва | Research Economic Institute of the Ministry of Economy of the Republic of Belarus |
| Тып | дзяржаўная навуковая ўстанова |
| Дырэктар | Наталля Генадзьеўна Берчанка |
| Метро | Усход |
| Юрыдычны адрас |
|
| Сайт | niei.by |
Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь — дзяржаўная навуковая ўстанова, падпараткаваная Міністэрству эканомікі Рэспублікі Беларусь.
З’яўляецца галоўнай навукова-даследчай установай па падрыхтоўцы дзяржаўных прагнозаў і праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У сваёй дзейнасці інстытут ажыццяўляе наступныя асноўныя функцыі:
- макраэканамічны аналіз, прагноз і падрыхтоўка прапаноў па вырашэнні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы;
- метадалагічнае і метадычнае кіраўніцтва распрацоўкай прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця па галінах эканомікі;
- Стварэнне і суправаджэнне інфармацыйна-аналітычнай сістэмы Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь;
- падрыхтоўка навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.