Перайсці да зместу

Усход (станцыя метро)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Усход»
руск.: Восток
Маскоўская лінія
Мінскі метрапалітэн
Дата адкрыцця 31 снежня 1986
Праектная назва Усход-1
Раён Першамайскі
Тып аднаскляпеністая з маналітнага жалезабетону
Глыбіня залажэння, м 2
Колькасць платформаў 1
Тып платформы астраўная
Форма платформы прамая
Даўжыня платформы, м 102
Архітэктары Яўстафій Яўстаф’евіч Леановіч, У. Мяцельскі[d], Уладзімір Мікалаевіч Целяпнёў і І. Пушкарчук[d]
Выхад да вуліц праспект Незалежнасці, вуліца Каліноўскага
Размяшчэнне праспект Незалежнасці
Наземны транспарт А: 25, 27, 34, 64, 80, 89э, 91, 95, 113с, 145с, 165; Тб: 41, 42
Час адкрыцця 5:46
Час закрыцця 2:11
Код станцыі 122
Суседнія станцыі Барысаўскі тракт і Маско́ўская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Маскоўская лінія
Смаленская
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Уручча
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Барысаўскі тракт
Усход
Маскоўская
Парк Чалюскінцаў
Акадэмія навук
Плошча Якуба Коласа
Плошча Перамогі
Кастрычніцкая
Плошча Леніна
Інстытут культуры
ЦЧ-1 «Маскоўскае»
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Грушаўка
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Міхалова
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Пятроўшчына
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Малінаўка
Шчомысліца

Усход (трансліт.: Uschod) — станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна. Размешчана на Маскоўскай лініі, паміж станцыямі «Барысаўскі тракт» і «Маскоўская».

Станцыя «Усход» пабудавана па праекце архітэктараў Я. Леановіча, У. Мяцельскага[1], У. Целяпнёва і І. Пушкарчука[2]. Уведзена ў эксплуатацыю 26 снежня 1986 ў складзе другой чаргі мінскага метро.

Станцыя скляпеністага тыпу, выканана са зборных жалезабетонных элементаў трох тыпапамераў заводскай вытворчасці[1].

У аснове архітэктурна-мастацкага афармлення інтэр’ера пакладзеная тэма «Савецкая моладзь і гераічнае асваенне космасу». Нетрадыцыйна вырашаны ўвесь унутраны аб’ём. Станцыя — сучаснае інжынернае збудаванне, якое па форме нагадвае касмічны карабель з вокнамі ілюмінатарамі[1].

Мастацкі вобраз інтэр’ера створаны на аснове адзінага архітэктурнага элемента, выкананага са зборнага жалезабетону ў выглядзе пялёстка кветкі. Падоўжаны казырок на пуцявой сцяне платформы з’яўляецца святлозацяняльным элементам і адначасова экранам светлавога патоку, які скіраваны на скляпенні. Па-новаму вырашанае інжынернае абслугоўванне станцыі: забяспечаны доступ да свяцільняў у любы час сутак, адсутнічаюць кабельная шафа і хвалявод на пуцявых сценах, што паляпшае эстэтычны выгляд інтэр’еру. Эстэтычны выгляд станцыі заключаны ў мяккасці ліній усяго аб’ёму і яго індывідуальных архітэктурных элементаў. Добрая асветленасць, злучэнне белай столі з цёмна-чырвонай гранітнай абліцоўкай пуцявых сцен і надпісаў, выкананых у залатым тоне, ствараюць уражанне лёгкасці, прасторы і навізны[1].

Выхады са станцыі вядуць да жылога мікрараёна «Усход-1», новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі і сада.

Пуцявое развіццё

[правіць | правіць зыходнік]

За станцыяй у бок «Барысаўскі тракт» размешчаны пашорсны з’езд, бо станцыя з’яўлялася канцавой з 31 снежня 1986 года да 7 лістапада 2007 года.

Зноскі

  1. а б в г Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)